«Дарога да святыняў» прайшла праз Шуміліна і Обаль

Дзень беларускага пісьменства-2023 Духоўнае Культура Общество

2 верасня ў Гарадку пачалося святкаванне Дня беларускага пісьменства, а Шумілінскі раён прымаў ХХХ навукова-духоўна-асветную экспедыцыю «Дарога да Святыняў з Цудоўным агнём ад Труны Гасподняй».

Удзельнікі экспедыцыі, якая ўзнікла ў год, калі ўпершыню святкаваўся Дзень беларускага пісьменства, вось ужо трыццаць гадоў падарожнічаюць па краіне, завяр-шаючы яе ў горадзе, дзе право-дзіцца свята беларускай асветы. У ліку ўдзельнікаў – дзеячы беларускай культуры, паэты, пісьменнікі, навукоўцы, святары.

Сёлета экспедыцыя прайшла шлях у 1340 кіламетраў ад Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску да Гарадка – сталіцы Дня беларускага пісьменства. Яна наведала вёскі, пасёлкі і гарады ў Баранавіцкім, Мінскім, Лагойскім, Чашніцкім, Дубровенскім, Расонскім, Шумілінскім раёнах.

Удзельнікаў экспедыцыі 2 верасня ў Шуміліне і Обалі хлебам-соллю віталі прыхаджане храмаў Свяціцеля Мікалая Цудатворцы і Ануфрыя Вялікага, прадстаўнікі ўладаў, грамадскасці, жыхары Шуміліншчыны.

У раённым цэнтры хрэсны ход з цудатворнай Загор’е-Сталовіцкай іконай Прасвятой Багародзіцы і Жыватворным агнём ад Труны Гасподняй прайшоў па вуліцы Кароткіна да Свята-Мікалаеўскай царквы.

На брацкіх могілках у парку аддалі даніну павагі воінам, якія ахвяравалі свае жыцці ў барацьбе з ворагам за свабоду і незалежнасць роднай краіны, мірнае жыццё. На мітынгу выступіла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. Літыю па загінуўшых воінах правялі шумілінскі благачынны протаіерэй Фёдар Пучынскі і захавальнік жыватворнага агню, протаіерэй Аляксандр Пачэпка. Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць воінаў-вызваліцеляў хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да помніка.

У храме адбылася царкоўная служба, якая скончылася раздачай Жыватворнага агню вернікам. У памяць пра падзею ў рамках акцыі “Сад малітвы” на тэрыторыі храма былі пасаджаны дрэвы. Адпаведныя мерапрыемствы прайшлі і ў Обалі.

У раённым цэнтры культуры і Обальскай СШ удзельнікі экспедыцыі правялі канферэнцыі, падчас якіх пісьменнікі і паэты чыталі свае творы. Гучалі песні на вершы беларускіх паэтаў.

Кіраўнік экспедыцыі «Дарога да Святыняў» Аляксандр Лапата-Загорскі падкрэсліў: «Адной з мэт экспедыцыі якраз і з’яўля-ецца спроба данесці атмасферу свята беларускай пісьменнас-ці ў кожную вёску, кожны гарадок нашай Беларусі, каб жыха-ры аддаленых ад сталіцы свята населеных пунктаў маглі пачуць выступленні аўтараў, навукоўцаў паразмаўляць з імі. Яшчэ адна мэта – несці святло духоўнага абуджэння і адраджэння, якое ўвасабляецца ў Жыватворным агні. Гэта місія атрымала блаславенне Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі Філарэта яшчэ ў першую экспедыцыю».

Госці наведалі Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей. У другой палове дня ўдзельнікі экспедыцыі накіраваліся ў Гарадок.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *