Идёт месячник «Человек с белой тростью»

Здоровье Общество

“Чалавек з белым кіем”
3 15 кастрычніка па 15 лістапада ў краіне і ў нашым раёне таксама праводзіцца месячнік “Чалавек з белым кіем” Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, які закліканы прыцягнуць увагу грамадскасці і ўладаў да неабходнасці вырашэння сацыяльных праблем інвалідаў па зроку, абароны іх правоў і інтарэсаў, павышэння якасці жыцця невідушчых і людзей, якія слаба бачаць.
Раённая арганізацыя ГА “БелТІЗ” сёння аб’ядноўвае 43 чалавекі, расказала старшыня арганізацыі Г. Ф. Маркава. Усе людзі вядуць актыўнае жыццё, дапамагаюць адзін аднаму, хочуць быць карыснымі для грамадства. Дрэнны зрок істотна абмяжоўвае магчымасці, і тое, што многія робяць не задумваючыся, для людзей з аслабленым зрокам сапраўдны подзвіг. Перайсці дарогу, зрабіць пакупку ў магазіне, спусціцца па лесвіцы – усе гэтыя прывычныя дзеянні могуць выклікаць цяжкасці.
Галіна Фёдараўна расказала, што не заўжды людзі з дрэнным зрокам могуць прачытаць цэннікі ў магазінах, напрыклад, у “Вежы”. Дробны шрыфт не дазваляе ім таксама азнаёміцца з раскладам руху транспарту на вакзале. І каб на самых небяспечных перакрыжаваннях святлафоры былі гукавымі, гэта таксама б дазволіла ім адчуваць сябе не такімі бездапаможнымі.
У ТЦСАН дзейнічае гурток для людзей са слабым зрокам “Акно ў свет”, дзе яны займаюцца дэкаратыўна-прыкладной творчасцю, спяваюць песні, збіраюцца за чаем, абмяркоўваюць надзённыя праблемы, робяць зарадку для вачэй.
Старшыня арганізацыі расказала, што ў рамках месячніка пройдзе і сустрэча з медыцынскімі работнікамі, якія адкажуць на ўсе пытанні членаў арганізацыі.
Сёлета, падзялілася Г. Ф. Маркава, тры чалавекі пабывалі на рэабілітацыі ў Віцебскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інва-лідаў ў аддзяленні рэабілітацыі інвалідаў па зроку. У трэцім квартале гэтага года інваліды па зроку атрымалі 11 спецыяльных смартфонаў, тры гадзіннікі і два кіі. У інвалідаў I і II груп ёсць магчымасць бясплатна атрымаць камп’ютары.
У старшыні арганізацыі вельмі шмат актыўных памочнікаў. Гэта намеснік, правая рука Н. Р. Сіпко, а яшчэ Л. В. Волкава, Р. А. Сафонава, Т. І. Сушынская, М. А. Вікулава, В. Д. Дашчанка, З. А. Кіслова і многія іншыя.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *