А ў Обалі зноў парад калясак

Культура Общество Семья

А ў Обалі зноў парад калясак
“Хуткая дапамога” Храмцовых-Лысанавых, “Джэнтльмен” Любічаў, “Цімафей на печцы” Агафонавых, “Кветкі жыцця” Козікаў, “Божая кароўка” Міхайлавых, “Планета дзяцінства” Андрэевых, “Цыганскі экіпаж” Кляцковых, “Дзяцінства” Вольгі Баранавай… Што гэта? А гэта “Парад калясак у Обалі” – мерапрыемства, якое тут стала ўжо традыцыйным.
Ад гандлёвага цэнтра ў суправаджэнні “птушкі шчасця” ўпрыгожаныя дзіцячыя экіпажы рухаюцца да пляцоўкі Обальскай СШ. Тут разгортваюцца асноўныя падзеі: сем’і дэманструюць свае візіткі, спаборнічаюць у розных уменнях, танцуюць вальс з каляскамі, атрымліваюць узнагароды, фатаграфуюцца… Весела ўдзельнікам, весела гледачам.
Задаволены і арганізатары парада – Обальскі дом культуры, які выступае і ў ролі спонсара. Дырэктар ДК Валянціна Сіценка кажа, што многія шумілінскія арганізацыі дапамаглі святу атрымацца. Лясгас, напрыклад, падарыў маладым сем’ям саджанцы піхты. Спонсарамі выступілі таксама Шумілінскі дом рамёстваў, раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын, Обальскі керамічны завод, мясцовае торфапрадпрыемства, а таксама райкам БРСМ.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №47 ад 17.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *