9 мая – Дзень Перамогі

Актуалии Официально

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікі тылу!
Дарагія землякі і госці Шуміліншчыны!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з 67-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!
Гэта была перамога ў вайне, якая стала суровым выпрабаваннем народнага духу, воінскай доблесці і згуртавання. Немагчыма змерыць веліч подзвігу, здзейсненага нашым народам. Перамога 1945 года вырашыла лёс усёй планеты.
Дзень Перамогі – гэта памяць сэрца, якую беражліва захоўвае кожная беларуская сям’я, гэта тое, што яднае нас і робіць непераможнымі перад любымі выпрабаваннямі.
Дарагія ветэраны!
Дзякуй вам за гераізм, мужнасць і доблесць, праяўленыя ў тыя суровыя гады, за наша мірнае жыццё! Мы перад вамі ў неаплатным даўгу і зробім усё магчымае, каб навечна захаваць памяць аб загінуўшых, забяспечыць пакаленню пераможцаў годнае жыццё, трымаць раўненне на бацькоў і дзядоў! Няхай у гэты святы для ўсіх нас дзень клопат і падзяка акружаючых сагрэюць вас цяплом, сустрэча з роднымі і аднапалчанамі прынясе шмат радасных хвілін.
Шчыра жадаем усім шчасця, моцнага здароўя, міру і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №36 ад 08.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *