«Прямую линию» с жителями района провёл заместитель председателя райисполкома А. Н. Зайцев

Актуалии Власть

Летам жыццё здаецца больш аптымістычным
Варта сказаць, што ў летнюю пару, у разгар агуркоў і ягад, людзі менш звяртаюцца на розныя “прамыя лініі”. Ды летам і калонкі не замярзаюць, у сонечнае надвор’е дахі не цякуць, і наогул, жыццё здаецца больш аптымістычным. Тым не менш зусім без пытанняў не абыходзіцца.
Вось і на “прамую лінію” да намесніка старшыні райвыканкама А. М. Зайцава пазваніў А. В. Красіцкі з вёскі Навікі. Ад імя жыхароў вёскі ён выказаў прэтэнзіі да райспажыўтаварыства з той нагоды, што ў вёсцы ужо больш месяца не працуе магазін і наогул у магазіне патрэбны рамонт.
Са скаргай у адрас райспажыўтаварыства, а дакладней цэнтральнага ўніверсама, звярнуўся пенсіянер з райцэнтра А. І. Сцепаненка. Справа ў тым, што ён купіў ва ўніверсаме мясарубку, якая неўзабаве сапсавалася. 1 чэрвеня мужчына здаў няспраўную рэч, але і праз месяц мясарубка не была адпраўлена на гарантыйны рамонт.
Як паведаміла старшыня праўлення райспажыўтаварыства Л. С. Доктарава, пытанне па мясарубцы было вырашана неадкладна (на момант падпісання газеты да друку адрамантаваны тавар ужо быў дастаўлены з Мінска – аўт.). А вось што датычыць магазіна ў Навіках, тут пытанне вырашыць вельмі складана, зазначыла Людміла Сяргееўна. Галоўная прычына – кадры, дакладней, іх адсутнасць. Ніяк не ўдаецца знайсці прадаўца, падключалі і мясцовы сельвыканкам, і школу, прапаноўвалі работу па сумяшчальніцтву, але ніхто не згаджаецца. Пакуль што ў Навікі тры разы на тыдзень прыязджае аўтамагазін, калі ж усё-такі кадравае пытанне вырашыцца, за рамонтам справа не стане, запэўніла старшыня праўлення райспажыўтаварыства.
Аператыўна пасля званка на “прамую лінію” была вырашана праблема А. М. Якаўлевай з Мішневіч, якая паскардзілася, што УП ЖКГ ніяк не адклікаецца на заяўку па рамонце электраправодкі. У чацвер, калі гэты газетны нумар рыхтаваўся да друку, дырэктар раённай камунальнай гаспадаркі паведаміў, што электраправодка адрамантавана.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №56 ад 19.07.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *