Криминал. Происшествия

Происшествия

Абавязаныя
Згодна з рашэннем суда Шумілінскага раёна жыхарка райцэнтра  павінна была адпрацаваць 200 гадзін грамадскіх работ за тое, што несвоечасова выплачвала сродкі на ўтрыманне непаўналетняга сына, які знаходзіцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні. Жанчыне дапамаглі працаўладкавацца. Але такой дапамогі яна не ацаніла – на працягу трох месяцаў дапусціла больш за сорак прагулаў. Супраць жанчыны ўзбуджана крымінальная справа.
Як, дарэчы, і супраць яшчэ адной жыхаркі Шуміліна. Яна павінна была выплачваць сродкі на ўтрыманне непаўналетняй дачкі. Але таксама хацела толькі гуляць, дапусціла за паўгода 122 прагулы.
Крадзеж раскрыты
Раённая газета пісала пра крадзеж у Шуміліне, калі з дома жыхаркі  прапала газавая пліта і балон. Супрацоўнікі аддзялення крымінальнага вышуку знайшлі злачынцаў – імі аказаліся двое жыхароў Шуміліна. Адзін з іх затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання РАУС.  Узбуджана крымінальная справа.
Аліменты
Жыхар  в. Панамары павінен быў выплачваць аліменты на ўтрыманне непаўналетніх сына і дачкі ў памеры 33% ад усіх відаў заробку. Але мужчына з’ехаў у Расію, і вось ужо год ад яго няма ніякіх вестак. Таму мужчына аб’яўлены ў вышук. А за нявыплату аліментаў на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей  супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.
6 пажараў у раёне
У гэтым годзе ў раёне зарэгістравана 17 пажараў, загінуў адзін чалавек. Урон ад пажараў склаў больш за 80 мільёнаў рублёў. Агнём знішчаны 4 дамы, 8 гаспадарчых пабудоў і легкавы аўтамабіль. Выратавана 38 пабудоў на суму больш як 213 мільёнаў рублёў.
На тэрыторыі Обальскага сельсавета сёлета адбылося 5 пажараў, у Шуміліне, Светласельскім, Лаўжанскім, Дабейскім і Мішневіцкім сельсаветах – па два, Мікалаёўскім і Каўлякоўскім – па аднаму. Толькі на тэрыторыі Сіроцінскага сельсавета ў гэтым годзе пажараў не было.
П’яны на мапедзе
Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі прыпынілі ў Шуміліне мапедыста. Як аказалася, мапед не быў зарэгістраваны. Вадзіцель не меў пры сабе правоў кіравання і быў у нецвярозым стане. Складзены тры адміністрацыйныя пратаколы.
Студэнтка за рулём
На перакрыжаванні вуліц Сіпко-Юбілейная адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Жыхарка Полацка, якая вучыцца ў Віцебскім медыцынскім каледжы, не выбрала неабходны бакавы інтэрвал. І на сваім  “Рэно-Мегане” сутыкнулася з “Таётай”, што па ўсіх правілах прыпынілася на чырвонае святло святлафора на суседняй паласе руху.  Аўтамабілі пашкоджаны. На дзяўчыну складзены адміністрацыйны пратакол, які для далейшага разгляду адпраўлены  па месцы жыхарства парушальніцы.
Інтурыстка
На аўтадарозе Віцебск-Полацк (ля Язвіна) супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі    прыпынілі на аўтамабілі “Субара”  ўраджэнку Латвіі, якая пражывае ў Партугаліі, за парушэнне хуткаснага рэжыму больш як на 40 кіламетраў. Акрамя гэтага, жанчына не выканала патрабаванне супрацоўніка ДАІ аб прыпынку. Складзены два адміністрацыйныя пратаколы. Жанчыне пагражае штраф у памеры 20 базавых велічынь.
Па матэрыялах РАУС і РАНС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №57 ад 23.07.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *