С работой местных органов власти Швеции знакомилась делегация Совета Республики, в которую входили представители местных органов власти Витебщины

Актуалии Президент

Швецыя: абмен вопытам

Падчас рабочай сустрэчы ў Нацыянальнай асацыяцыі рэгіянальных і мясцовых органаў самакіравання Швецыі

Мясцовыя органы кіравання і самакіравання. Іх роля сёння неаспрэчна ў нашай краіне. На ўдасканаленне іх работы, павышэнне іх аўтарытэту быў накіраваны і Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь”. Дарэчы, артыкул 7 гэтага Закона прысвечаны асацыяцыям, якія могуць стварацца Саветамі дэпутатаў “у мэтах эфектыўнага ажыццяўлення сваіх паўнамоцтваў, абароны агульных інтарэсаў і аказання ўзаемадапамогі ў вырашэнні пытанняў мясцовага значэння”.
Між іншым, падобныя асацыяцыі створаны і паспяхова дзейнічаюць, напрыклад, у Швецыі. Вывучэнне вопыту іх работы і стаяла на мэце дэлегацыі Савета Рэспублікі, якая наведала Швецыю ў канцы верасня.
У складзе дэлегацыі, якую ўзначаліў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Ягоравіч Ацясаў, працавала і старшыня Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Мікалаеўна Новікава.
Ірына Мікалаеўна падзялілася сваімі ўражаннямі ад паездкі, адзначыла высокую эфектыўнасць работы асацыяцый мясцовых органаў самакіравання ў Швецыі, многія прынцыпы гэтай работы можна праецыраваць і на нашу краіну.
Асаблівае ўражанне, падзялілася Ірына Мікалаеўна, пакінула абсалютная законапаслухмянасць грамадзян Швецыі, бездакорнае выкананне ўсіх прынятых Парламентам законаў, высокая грамадзянская свядомасць, культура людзей — ад элементарнага парадку паўсюды да міжчалавечых, міжнацыянальных адносінаў.
Ну і вядома ж, дэлегацыя прывезла з сабой самыя яркія, прыемныя ўражанні ад усёй краіны — з яе багатай гісторыяй, прыгожымі, незабыўнымі краявідамі, адметнай архітэктурай, гасціннымі людзьмі.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №79 ад 12.10.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *