В Шумилинском историко-краеведческом музее работает выставка народного клуба любителей флористики из Витебска

Культура Новости

“Букеты і сюжэты” –
пад такой назвай у Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі працуе выстава работ сяброў народнага клуба аматараў фларыстыкі “Анюта” (Віцебск). Дарэчы,  іх выставы з поспехам прайшлі ў Беларусі, Расіі і Германіі.
Мастакі  ствараюць свае карціны з натуральных прыродных матэрыялаў – травы, пялёсткаў, лістоў і кары дрэў. У кожным творы – бязмежны палёт фантазіі і творчасці, гледачы не толькі зачароўваюцца тэхнікай выканання работ, а і пераносіцца ў непаўторны свет хараства і багацця роднай прыроды. Кожная карціна – своеасаблівы паказ рэчаіснасці і пачуццяў. “Над Дзвіной”, “Мільён барвовых руж”, “Летні дождж”, “Ода пяшчотнасці”, “Асенні блюз”, “Асенні брыз” – кожны знойдзе ў гэтых і іншых карцінах  сваё, патаемнае і разам з тым адкрые нешта новае, непазнанае…
Спяшайцеся ў музей, каб самім пабачыць непаўторныя работы сяброў  віцебскага народнага клуба аматараў фларыстыкі “Анюта”. Выстава будзе працаваць да 11 жніўня.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №58 ад 26.07.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *