Да тыдня бяспекі ў Шуміліне далучыліся члены ГА БРСМ разам з інспектарам дарожна-патрульнай службы ДАІ РАУС Аляксандрам Дземянёвым

Безопасность Молодёжь Новости

За парадак – разам з моладдзю

Да тыдня бяспекі далучыліся члены ГА БРСМ разам з інспектарам дарожна-патрульнай службы ДАІ РАУС Аляксандрам Дземянёвым.


Вадзіцелям транспартных сродкаў раздавалі памяткі з абавязкамі вадзіцеляў, пешаходаў, веласіпедыстаў. Аляксандр Дземянёў нагадваў, што абараніць сябе і сваіх блізкіх ад непрадказальных сітуацый на дарозе могуць толькі самі людзі: трэба строга прытрымлівацца Правілаў дарожнага руху.
У рамках Адзінага дня бяспекі члены БРСМ праводзілі акцыю «Пункты міру», старшакласнікі СШ № 1 г. п. Шуміліна Марыя Масько і Павел Насцюшкін раздавалі вадзіцелям чырвона-зялёныя стужкі – сімвал незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. «Гэтым самым мы сцвярджаем, што моладзь Шуміліншчыны любіць сваю краіну, – кажа першы сакратар райкама ГА БРСМ Вікторыя Бяляева. – Мы за спакой, мір і стабільнасць і заклікаем да гэтага сваіх землякоў».
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *