Шумилинские студотряды приступили к работе

2023 – Год мира и созидания Молодёжь Новости

Стваральная «Энергія маладосці»

На строительстве нового корпуса Шумилинской СШ №2.

На гэтым тыдні пачаў работу студатрад «Энергія маладосці» імя Героя Савецкага Саюза М. А. Ласкунова. Як расказала першы сакратар райкама ГА БРСМ Вікторыя Бяляева, у атрадзе 9 старшакласнікаў з шумілінскіх СШ № 1 і СШ № 2, працаваць хлопцы будуць на Шумілінскай СШ № 2.

Старшы  прараб ПМК-70  Аляксандр Багданаў зазначыў, што будаўнікам зараз неабходны людзі, бо аб’ёмы работ на школе вялікія. «Са студатрадамі працую не першы год, – расказвае Аляксандр. – Як паказвае практыка, хлопцы з задавальненнем працуюць на будоўлі. Так было і пры рамонце Шумілінскай СШ № 1, і адміністрацыйнага будынка Раёна га-зазабеспячэння. Хлопцы пару дзён як працуюць, а ўжо паўдзельнічалі ў дэмантажы падлогі і агароджы, дапамагалі ў перасадцы дрэў. Работы на гэтым аб’екце хопіць кожнаму». Зразумела, што пры ўзвядзенні новага будынка хлопцы будуць падаваць цэглу мулярам. А калі ў некага ўзнікне жаданне, то можна будзе пад наглядам вопытных муляраў паспрабаваць сябе і ў кладцы цэглы.

Падчас нашага прыезду паразмаўлялі з Андрэем Ганчарэнкам і Арсеніем Ізафілавым, якія перайшлі ў 9 клас Шумілінскай СШ № 2. Хлопцы расказалі, што даведаліся пра студатрад на маладзёжным кірмашы вакансій. «Як пачулі, што ёсць магчымасць пра-цаваць на нашай школе, адразу вырашылі запісацца, – адзначылі хлопцы. – Жывём побач са школай. Працуем, можна сказаць, для сябе, бо гэта наша родная школа, у якой нам вучыцца. Разумеем, што пасля рамонтных работ ўстанова адукацыі стане больш прываблівай і сучаснай і прыемна, што да гэтых пераўтварэнняў мы таксама прыклалі свае рукі».

Як паведаміў галоўны інжынер ПМК-70 Раман Карасёў, студатрады будуць працаваць на Шумілінскай СШ № 2 усё лета.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *