Магазин «Татьяна» приглашает покупателей

Новости Экономика

На правах рекламы
У магазіне “Таццяна”  тавары на любы густ
“А  вы сабралі дзяцей да школы? Калі не, то прыходзьце да нас у магазін “Таццяна”, які месціцца ў будынку чыгуначнага вакзала, з боку перона, – запрашае індывідуальны прадпрымальнік Таццяна Доўгая. – У нас знойдуцца канцылярскія тавары на любы густ – ад першакласнікаў да  студэнтаў.  Ёсць багаты выбар фарбаў, альбомаў, сшыткаў, ручак і алоўкаў. Можна купіць папкі, файлы, паперу,  настольныя лямпы і нават глобус”.
Гаспадыня магазіна жыве ў Віцебску. А прыватны  магазін у Шуміліне  адкрыла месяц таму пры непасрэднай падтрымцы мужа.
Але ж магазін “Таццяна” не абмежаваўся толькі канцтаварамі. Тут можна набыць і аксесуары да камп’ютараў – дыскі, флэш-карты і іншае,  электраінструменты. “Мы яшчэ вывучаем попыт пакупнікоў і прывезлі пробную партыю, – кажа Таццяна. – Вось бачыце, у нас можна купіць дрыль, шліфавальную машыну, шурупавёрт, электралобзік, электрачайнік, электравентылятар і нават аўтамабільны кампрэсар. Так што мужчыны ўсё часцей заходзяць у наш магазін”.
Для тых, хто займаецца садаводствам і агародніцтвам, магазін “Таццяна” прапаноўвае апырсквальнікі, палівачныя шлангі, вёдры, умывальнікі, іншыя тавары.
Таццяна Доўгая плануе пашыраць асартымент тавараў. У прыватнасці, у магазіне хутка з’явяцца тавары  для аўтамабілістаў:   акумулятарныя батарэі,  антыфрыз, аўтамабільнае масла, сродкі для догляду за аўтамабілямі.
УНП 391250194.
Надрукавана ў №58 ад 26.07.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *