Оригинальные выставки к Новому году открыты в Шумилинском доме ремёсел, в Центре детей и молодёжи

Культура Новости Образование

Святочныя выставы
У цэнтры дзяцей і моладзі ўжо падрыхтаваліся да Новага года. Тут працуюць дзве святочныя выставы, расказала метадыст цэнтра Валянціна Бадзешчанкава.

Калі заходзіш у выставачную залу, нібыта трапляеш у казку: тут у кожным кутку навагоднія матывы – больш за сотню падзелак. Вырабы выставы «Калядная зорка» з паперы, дрэва, металу, нітак, шышак, караляў, бісеру радуюць вока. Тут і елкі ў розных тэхніках выканання, і Снягуркі з Дзядамі Марозамі, і сімвал будучага года – мышы.
Побач размясцілася выстава «Зберажом зялёную ялінку». Тут не менш цікавыя вырабы, іх асаблівасць у тым, што зроблены яны без выкарыстання прыроднага матэрыялу. Гэты яркі прыклад таго, як можна ўпрыгожыць свой пакой ці кабінет і пры гэтым захаваць жыццё елкам.

Сувенір сваімі рукамі
Сапраўдная майстэрня Дзеда Мароза працуе ў раённым Доме рамёстваў.

Снежань – даволі напружаны час для кіраўнікоў усіх гурткоў Дома рамёстваў. Разам з дзецьмі педагогі вырабляюць розныя навагоднія падзелкі да свята. «Сувенір сваімі рукамі можа зрабіць кожны жадаючы, – кажа кіраўнік клуба майстроў “Спадчына” Вольга Загвоздава. – Мы запрашаем у Дом рамёстваў усіх, як дзецей, так і дарослых. Па жаданні можна заказаць і майстар-клас (гэта паслуга платная). Падзелкі робім з падручных матэрыялаў: нітак, лазы, саломкі, тканіны, шматкоў. Таксама навагоднія сувеніры вяжам і вышываем.
Нашы цацкі для елкі, а таксама розныя абярэгі і сувеніры можна будзе набыць на выставе “Калядныя матывы” падчас шэсця Дзедаў Марозаў і на выставе-продажы ў чытальнай зале раённай бібліятэкі».
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №99 ад 20.12.2019 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *