Депутаты Шумилинского райсовета внесли изменения в бюджет

Новости Президент Экономика

Змяненні ў бюджэт

На пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў, якая прайшла ў панядзелак 17 жніўня, дэпутаты прынялі рашэнні аб змяненнях у раённым бюджэце і мясцовых нарматыўных актах.


Па абодвух пытаннях выступала дэпутат раённага Савета начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Алена Сідарэнка. 14,4 тысячы рублёў былі накіраваны на даплату за пуцёўкі ў аздараўленчы лагер для дзяцей-сірот за кошт пераразмеркавання сродкаў аддзела па адукацыі райвыканкама. Яшчэ 77,7 тысячы рублёў былі пераразмеркаваны заказчыку работ па добраўпарадкаванні КУП «Віцебская гарадская ЖКГ». З гэтых сродкаў больш за 56 тысяч прызначаны на ўтрыманне і рамонт вулічна-дарожнай сеткі населеных пунктаў раёна.
Як патлумачыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава, якая вяла пасяджэнне, пераразмеркаванне апошняй сумы вы-клікана тым, што заказчыкам работ у адпаведнасці з заканадаўствам зараз з’яўляецца названае прадпрыемства, а раней быў райвыканкам.
Другое пытанне тычылася змянення рэгіянальнага нарматыўнага акта, які вызначаў парадак платы падаткаў, збораў. Неабходнасць змены ў мясцовых нарматыўных актах выклікана змяненнем падатковага заканадаўства з 1 студзеня 2020 года.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №65 ад 21.08.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *