Шумилинские футболисты в финал не прошли

Новости Спорт, туризм

У фінал не трапілі
7 жніўня ў Ноўцы Віцебскага раёна прайшлі занальныя спаборніцты па футболе сярод сельскіх каманд “Залаты колас”. За выхад у фінальную частку спаборніцтваў змагаліся футбалісты з Шумілінскага, Віцебскага і Гарадоцкага раёнаў.
У першай сустрэчы нашы землякі гулялі супраць віцебскіх футбалістаў. Удача была на баку віцяблян. А вось у сустрэчы супраць каманды Гарадоцкага раёна з першых хвілін ініцыятыву на полі ўзялі шумілінцы. Добра паказалі сябе паўабаронцы Юрый Рацкун і  Дзяніс Пучкоў, нападаючы Аляксей Джураеў. У выніку – прыгожая перамога з лікам 3:0.
На спаборніцтвах каманда нашага раёна заняла другое месца, але не выйшла ў абласны фінал турніру “Залаты колас”.
Автор Александр ШЕДЬКО.
Опубликовано в №63 от 17.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *