Прошла встреча руководства района с молодыми специалистами, пришедшими в организации и на предприятия района

Актуалии Молодёжь Президент

«А я нікуды і не збіраюся з’язджаць з раёна”
98 маладых спецыялістаў папоўнілі сёлета працоўныя рады Шуміліншчыны. 98 прыгожых, разумных, адукаваных хлопцаў і дзяўчат прыйшлі на прадпрыемствы і ў арганізацыі раёна. Гэта вялікая сіла – вялікі працоўны, духоўны, эмацыянальны рэсурс.
Таму не выпадкова ўвага да іх, маладых, з боку кіраўніцтва раёна, якое запрасіла ў мінулую пятніцу ў вялікую залу Дома Саветаў — на сустрэчу.
Ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў Ірына Мікалаеўна Новікава, старшыня раённага Савета дэпутатаў, павіншавала маладых спецыялістаў з пачаткам працоўнай дзейнасці, з першым працоўным месцам. Яна коратка расказала пра геаграфічнае становішча раёна, яго гістарычны шлях, яркія гераічныя старонкі ваеннага і мірнага часу, ахарактарызавала сённяшняе сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна. Ірына Мікалаеўна выказала спадзяванне, што большасць маладых спецыялістаў застануцца ў нашым раёне, змогуць раскрыць тут свае здольнасці.
“А я нікуды і не збіраюся з’язджаць з раёна, — запэўніў малады майстар з ААТ “Лаўжанскае” Сяргей Караткевіч, — мне гаспадарка кватэру выдзеліла, двухпакаёвую, у Мікіцісе буду жыць, сям’ю ствараць”.
З інфармацыяй, якая можа спатрэбіцца маладым спецыялістам на пачатку іх працоўнай дзейнасці – а гэта і льготныя крэдыты на пакупку тавараў, і будаўніцтва жылля, і арганізацыя вольнага часу – выступілі спецыялісты канкрэтных службаў райвыканкама.
Яшчэ ўчора яны былі дзецьмі. Многія пытанні за іх рашалі бацькі, выкладчыкі. Сёння яны набылі статус маладых спецыялістаў. А разам з ім — і права прымаць рашэнні. Браць на сябе адказнасць, прычым не толькі за свой заўтрашні дзень, але і за заўтрашні дзень усёй краіны.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №79 ад 12.10.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *