В президиуме Шумилинского районного Совета депутатов: предупреждение пожаров и гибели на них людей

Актуалии Власть

Больш увагі – прафілактыцы пажараў
На гэтым тыдні адбылося чарговае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў. У якасці асноўнага разглядалася пытанне “Аб рабоце, праводзімай назіральнымі камісіямі і іншымі суб’ектамі прафілактыкі Мішневіцкага сельсавета, па папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх”.
Сітуацыя з пажарамі ў нашым раёне, прама скажам, складаная. Па стану на канец сакавіка ў нас адбылося ўжо 8 пажараў, на якіх загінулі 4 чалавекі. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года гібель павялічылася адразу на 400%, колькасць пажараў – у 2 разы. Па колькасці пажараў лідзіруе Мікалаеўскі сельсавет (3 пажары, 1 чалавек загінуў), па колькасці загінуўшых – Мішневіцкі (1 пажар, 3 чалавекі загінулі). У 2014 годзе з 24 зарэгістраваных у раёне пажараў 8  адбылося на тэрыторыі Мішневіцкага сельсавета.
Што робіцца ў Мішневіцкім сельсавеце па папярэджанні пажараў і гібелі на іх людзей, ці ўсе магчымыя рэсурсы задзейнічаны, праінфармавала членаў прэзідыума старшыня сельвыканкама Г. У. Зязюлька. Усе згодныя, што праводзіцца пэўная работа: створана камісія па правядзенні аглядаў супрацьпажарнага стану жылых дамоў, за членамі камісіі замацаваны населеныя пункты. Зацверджаны склад пазаштатных інспектараў і замацаваны адказныя за супрацьпажарны стан ведамаснага жылля. Па меры неабходнасці аднаўляюцца спісы грамадзян групы рызыкі па пажарнай бяспецы, якія правяраюцца ў першую чаргу.
Грамадзяне, якія не выконваюць нормы пажарнай бяспекі, раглядаюцца на пасяджэнні грамадскага пункта аховы парадку, пытанні пажарнай бяспекі разглядаюцца на сесіях сельвыканкама, на сходах грамадзян.
Аднак, нягледзячы на праводзімую прафілактычную работу, пажараў менш не становіцца. У чым прычына? Чаму няма чакаемых вынікаў? Чаму сельсавет лідзіруе ў пажарных зводках? Гэта і спрабавалі высветліць удзельнікі пасяджэння.
Хутчэй за ўсё, мала канкрэтнай работы з людзьмі. І гэту думку падтрымала старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава. Маюць месца выпадкі неналежнага кантролю з боку кіраўнікоў прадпрыемстваў за супрацьпажарным станам ведамаснага жылля, адсутнічае папытанне са службовых адказных асоб. Няма дакладнай каардынацыі і паслядоўнасці ў рабоце камісій, часта іх работа носіць фармальны характар.
Недастаткова, у прыватнасці, працуюць КУСГП “Мішневічы”, УП ЖКГ па прывядзенні ведамаснага жылля і жылога фонду сельсавета ў супрацьпажарны стан. Землеўпарадкавальнай і санітарнай службам больш рашуча трэба прыцягваць людзей да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне патрабаванняў нормаў добраўпарадкавання і пажарнай бяспекі.
Начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях А. І. Сасновіч лічыць неабходным увесці ў практыку заахвочванне і прыцягненне да адказнасці работнікаў за паказчыкі ў пытаннях забеспячэння пажарнай бяспекі прадпрыемства. Работнікам гандлёвых аб’ектаў трэба ўвесці ў практыку забарону прадаваць спіртныя напоі асобам, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення. Варта прадоўжыць правядзенне дзён абмежавання продажу алкагольных напояў і тытунёвых вырабаў. Трэба зрабіць больш жорсткай барацьбу з аматарамі выпіць. Бо, што б мы ні гаварылі, а асноўным фактарам, які прыводзіць да пажараў і гібелі на іх людзей, застаецца п’янства. Як паказвае статыстыка, у апошні час зачастую прычынай пажару становіцца не прамое парушэнне правілаў пажарнай бяспекі (печкі, электраправодка спраўныя, дом  і двор у парадку), а менавіта п’янства. Між іншым, гэта стала і асноўнай прычынай пажару ў Мішневічах, на якім адразу згарэлі двое мужчын і састарэлая жанчына.
У прынятай пастанове па абмяркоўваемым пытанні акрэслены асноўныя напрамкі ў далейшай рабоце па папярэджанні пажараў і гібелі на іх людзей. Кіраўнікам арганізацый, службовым адказным работнікам вызначаны асноўныя задачы і тэрміны іх выканання па гэтым накірунку.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №26 ад 03.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *