ПОДВЕДЕНЫ ИТОГИ ПОДВОРНОГО ОБХОДА В НИКОЛАЕВСКОМ СЕЛЬСОВЕТЕ

Актуалии Официально

Трэба дапамагаць.
Але трэба і патрабаваць

Прыём грамадзян па асабістых пытаннях кіраўніцтвам раёна, аб’езд сацыяльных і вытворчых аб’ектаў, падвядзенне вынікаў – гэтымі мерапрыемствамі завяршыўся 17 красавіка Дзень работы з насельніцтвам і падворны абход у Мікалаёўскім сельсавеце.
З гэтай нагоды ў сельсавет прыехала шмат гасцей з усяго раёна. Прадстаўнічая дэлегацыя на чале са старшынёй райвыканкама У. П. Куранным наведалі бальніцу, дзіцячы сад, магазін і лясніцтва ў Мікалаёве, школу і дзіцячы сад у Мішкавічах, машынны двор у СФГ “Раднік”, ферму і машынны двор у КУСГП “Ульскі”, клуб, школу ў Кардоне.
У. П. Куранны адзначыў добрую падрыхтоўку, парадак і чысціню на сацыяльных аб’ектах. А вось за машынныя двары і фермы было сорамна: гразь, беспарадак на тэрыторыях, няма агароджы… Уладзімір Пятровіч назваў такую работу нездавальняючай і абавязаў паўторна праз месяц правесці аб’езд аб’ектаў Мікалаёўскага сельсавета.
Пленарнае пасяджэнне ўдзельнікаў мерапрыемства адбылося ў Кардонскім сельскім клубе. Старшыня райвыканкама найперш прааналізаваў ход выканання зваротаў, якія паступілі падчас правядзення падворных абходаў у Светласельскім, Каўлякоўскім, Лаўжанскім і Дабейскім сельсаветах. Старшыні сельвыканкамаў далажылі, што ў большасці засталіся такія пытанні, як рамонт жыллёвага фонду, падсыпка дарог унутры населеных пунктаў, спілоўванне дрэў і іншыя.  Па ўсіх нявыкананых пытаннях старшыня райвыканкама запатрабаваў тлумачэнні ад кіраўнікоў раённых службаў.
Аб выніках правядзення Дня работы з насельніцтвам і падворнага абходу ў Мікалаёўскім сельсавеце, характары зваротаў і ходзе іх выканання далажыла в. а. старшыні Мікалаёўскага сельвыканкама Н. А. Брыцік. Яе інфармацыю дапоўнілі кіраўнікі груп райвыканкама, якія непасрэдна сустракаліся з людзьмі ў кожнай вёсцы і кожным доме. 38 пытанняў паступіла ад жыхароў сельсавета падчас правядзення падворнага абходу, 11 з іх выкананы, астатнія знаходзяцца на кантролі, паведаміла Н. А. Брыцік.
Былі пытанні і да кіраўніка раёна на выязным прыёме грама-дзян, які У. П. Куранны разам са сваімі намеснікамі В. В. Родзічам і В. В. Доктаравым правялі 17 красавіка. У прыватнасці, Уладзіміра Пятровіча вельмі здзівіў той факт, што ў Мікалаёўскім сельсавеце, дзе ёсць сваё лясніцтва, узнікла шмат пытанняў па дрывах. І яшчэ адзін аспект, на які кіраўнік раёна заўсёды звяртае асаблівую ўвагу: людзей трэба слухаць, ім трэба дапамагаць, але і ад іх трэба патрабаваць сумленнай працы і парадку – на рабочых месцах і на ўласным падворку.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №32



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *