Віншаванне з Велікоднымі Святамі і расклад набажэнстваў

Актуалии Духоўнае Общество

Хрыстос Уваскрэс, паважаныя хрысціяне Шуміліншчыны!
З нагоды Велікодных Святаў, што набліжаюцца, маю вялікую радасць павіншаваць вас з Уваскрэсеннем Хрыстовым! У гэты матэрыяльна цяжкі час для шматлікіх сем’яў нашай зямлі жадаю, каб Уваскрослы Хрыстос абудзіў у нас тое, што яшчэ спіць, ажывіў тое, што мёртвае. Няхай святло Яго Слова ззяе надзеяй у кожным доме і дазваляе нам Яго сустрэць! Радасных вам Святаў у сямейным асяродку!
а. Анджэй ЮХНЕВІЧ ОМІ, настаяцель Прыхода Маці Божай Фацімскай у Шуміліне.

Расклад набажэнстваў
У суботу, 4 красавіка, Велікодная Вігілія (Усяночная) пройдзе ў Мішкавічах (19.00), Обалі (22.00), Шуміліне (23.00).
У нядзелю, 5 красавіка, набажэнства Уваскрэсення Госпада пройдзе ў Шуміліне (9.00 і 19.00), Мішкавічах (11.30) і Обалі (13.00).
Надрукавана ў №26 ад 03.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *