Патриотическая акция «Во славу общей Победы» прошла во всех сельсоветах Шумилинского района

Актуалии Беларусь помніць

«У славу агульнай Перамогі!»
Рэспубліканская патрыятычная акцыя “У славу агульнай Перамогі” распачалася на Шуміліншчыне напрыканцы верасня з Дабейшчыны, з брацкай магілы ў Дабеі, прайшла ва ўсіх сельскіх Саветах раёна.

Гірлянду ў памяць загінуўшых на брацкую магілу ў аг. Мішневічы ўскладаюць вучні мясцовай школы.

Удзел у мерапрыемствах – урачыстых мітынгах на брацкіх магілах і пахаваннях з асвячэннем месца, заборам зямлі, перадачай яе музейным работнікам – бралі кіраўніцтва раёна, супрацоўнікі Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея, работнікі культуры, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, духавенства, настаўнікі і вучні школ раёна.
7 лістапада на Брацкіх магілках у Шуміліне ва ўрачыстай абстаноўцы будзе закла-дзена капсула з зямлёй з усіх 58 пахаванняў воінаў і мірных грамадзян часоў Вялікай Айчыннай вайны для перадачы яе ў Мінск, дзе 9 мая 2020 года, у Дзень Перамогі, яна разам з капсуламі з усіх раёнаў Беларусі, а таксама з іншых краін, будзе змешчана ў мемарыяльнай крыпце Храма-помніка Усіх Святых.
Рэпартаж падрыхтавалі Алена Карпушэнка і Аляксандр Шэдзько.
Надрукавана ў №83 ад 22.10.2019 г.
Спіс воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў па Шумілінскім раёне
(з уліковымі нумарамі)

Мітынг на брацкіх могілках у аг. Мікіціха.

Лаўжанскі сельсавет

2305 Брацкая магіла ў в. Мясаедава
2306 Брацкая магіла ў в. Сідараў-шчына
4242 Воінскія могілкі ў в. Лоўша
5883 Пахаванне ў в. Залужжа
5884 Пахаванне ў в. Дворышча
5885 Пахаванне ў в. Маргі
5886 Пахаванне ў в. Абалонне
5887 Пахаванне ў в. Залужжа
5888 Пахаванне ў в. Залужжа
5889 Пахаванне ў в. Добрына

Зямлю з воінскіх могілак у в. Язвіна Светласельскага сельсавета бярэ намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава.

Светласельскі сельсавет

2310 Воінскія могілкі ў в. Лескавічы
2311 Брацкая магіла ў в. Баёўка
2313 Брацкая магіла ў аг. Башні
2314 Брацкая магіла ў в. Полцева
4230 Брацкая магіла ў Шуміліне (урочышча Дзюбянка)
4241 Воінскія могілкі ў в. Язвіна
5879 Брацкая магіла 582 км
5880 Пахаванне на Дзюбянцы

Мікалаеўскі сельсавет
2308 Брацкая магіла ў в. Мішкавічы
2309 Пахаванне ў в. Мікалаева
4247 Брацкая магіла ў аг. Кардон
5881 Брацкая магіла ў в. Камачына
5892 Брацкая магіла ў в. Мікалаева

Дабейскі сельсавет
4235 Брацкая магіла ў в. Дабея
4980 Пахаванне воіна-інтэрнацыяналіста ў в. Сосніна

г. п. Шуміліна
2303 Воінскія могілкі ў Шуміліне

Іерэй Вадзім Яско асвячае зямлю, узятую з брацкай магілы ў вёсцы Казьяны Мішневіцкага сельсавета.

Мішневіцкі сельсавет

2302 Брацкая магіла ў в. Казьяны
2307 Брацкая магіла ў в. Рыбчына
2319 Брацкая магіла ў в. Слабада (Андрэеўка)
4231 Брацкая магіла ў аг. Мішневічы
4232 Воінскія могілкі ў в. Жданоўка
4233 Брацкая магіла ў в. Валатоўкі
4243 Брацкая магіла ў в. Роўнае
4244 Брацкая магіла ў в. Казьяны
4245 Брацкая магіла ў в. Ставіца
4246 Воінскія могілкі ў в. Глушыца
5882 Брацкая магіла ў в. Пагарэліца

Сіроцінскі сельсавет
2312 Брацкая магіла ў в. Сянькова
4238 Брацкая магіла ў в. Тропіна
4239 Брацкая магіла ў в. Дворышча
4240 Брацкая магіла ў в. Маісеенкі
4979 Пахаванне воіна-інтэрнацыяналіста ў в. Сіроціна
6390 Месца масавага знішчэння ў в. Сіроціна
6392 Месца масавага знішчэння ў в. Сіроціна

Каўлякоўскі сельсавет
2315 Брацкая магіла ў в. Заграма-дзіна
2316 Пахаванне ў в. Кавалеўшчына
2317 Брацкая магіла ў аг. Крывое Сяло
4248 Брацкая магіла ў в. Мамойкі
6391 Месца масавага знішчэння ў п. Заводскі

Забор зямлі на брацкай магіле ў г. п. Обаль з удзелам старшыні райсавета дэпутатаў Ірыны Новікавай і чатырохгадовага абальчаніна Цімафея Агафонава.

Обальскі сельсавет

2304 Брацкая магіла ў в. Убоіна
2318 Пахаванне ў в. Барсукі
4234 Брацкая магіла ў г. п. Обаль
4237 Брацкая магіла ў в. Лявонава
4249 Пахаванне ў г. п. Обаль
5890 Пахаванне ў в. Гаравыя
5891 Пахаванне ў в. Плігаўкі
5893 Пахаванне ў в. Гаравыя
6541 Пахаванне воіна-інтэрнацыяналіста ў г. п. Обаль