В Шумилино впервые прошёл парад Дедов Морозов и Снегурочек

Актуалии

Парад Дедов Морозов в Шумилино

Шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак
Адразу столькі многа Дзедаў Марозаў і Снягурак ніколі мы не бачылі на вуліцах Шуміліна. Казачныя героі ў блакітных, сініх, чырвоных, белых касцюмах сабраліся з усіх куткоў Шуміліншчыны.
Ад гарадскога Дома культуры да канцэртнай пляцоўкі ў цэнтральным парку Дзяды Марозы са Снягуркамі чынна крочылі па вуліцах горада. Іх сустракалі захопленыя позіркі дзяцей, радасныя ўсмешкі дарослых.
– З Новым годам, Шуміліна!
– Вітаем вас, землякі!
– Шчасця і здароўя ў новым годзе!
Гэтак шчыра, па-сяброўску віталі Дзяды Марозы тых, хто сабраўся ў гэты дзень на цэнтральнай плошчы, хто прыйшоў у парк, дзе ладзілася  святочная праграма, якую падрыхтавалі работнікі Дома культуры.
Дзяды Марозы і Снягуркі (усяго пяцьдзясят пар) віншавалі прысутных з Новым годам, спявалі песні, запрашалі да танцаў, разам з дзецьмі кружыліся ў карагодзе. А дзяцей у парку сабралася многа. І ўсім хацелася сфатаграфавацца, ну, хоць з адным Дзедам Марозам, атрымаць з яго навагодняга мяшка цукерак.
Шэсце Дзядоў Марозаў спадабалася не толькі дзецям, але і дарослым. Вельмі хочацца, каб шэсце стала традыцыйным.
На свяце прысутнічалі старшыня райвыканкама У. П. Куранны,  старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №1 ад 4.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *