Во время «прямой линии» председатель облисполкома ответил более чем на 30 обращений

Актуалии Общество Президент

“Устараняць прычыны, а не проста ліквідаваць наступствы”

“Прамая тэлефонная лінія” старшыні аблвыканкама Мікалая Шарснёва з жыхарамі вобласці ў мінулую суботу пачалася з падвядзення вынікаў папярэдняй размовы. Як паведаміла спецыяліст па рабоце са зваротамі грамадзян аблвыканкама, з пытанняў, што задаваліся на папярэдняй лініі на кантролі засталося адно, а па выніках разгляду зададзеных пытанняў чатыры службовыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
У ходзе “прамой лініі” старшыня аблвыканкама адказаў на больш за 30 тэлефонных званкоў з 12 гарадоў і раёнаў вобласці. Больш за палову тэлефанаванняў было з Віцебска, Оршы і Наваполацка. Больш за трэць пытанняў тычылася розных праблем, звязаных з жыллёва-камунальнай гаспадаркай: дах цячэ, падвал заліваюць каналізацыйныя сцёкі, рамонт некалькі гадоў завяршыць не могуць, у новым доме пайшла цвіль і сцены прамярзаюць, не працуе ліфт ці няма гарачай вады.
Былі звароты ад членаў садовых таварыстваў з праблемамі па межах участкаў ці спрэчкамі з былымі старшынямі. Некалькі пытанняў тычыліся выплаты зарплаты ці афармлення пенсій. Было тэлефанаванне і з Шумілінскага раёна. Жыхар Обалі, якому не хапае некалькі месяцаў стажу (патрэбны пацвярджальныя дакументы з Данбаса ва Украіне), прасіў дапамагчы разабрацца ў сітуацыі. Яму было прапанавана дапрацаваць чатыры месяцы на адным з прадпрыемстваў раёна.
Яшчэ адной асаблівасцю мінулай тэлефоннай размовы стала пераважная большасць пенсіянераў, сярод тых, хто дазваніўся да кіраўніка вобласці. Хтосьці крыўдзіўся на тое, што яму не прысвойваюць званне ветэрана прадпрыемства, якое дае немалыя льготы, а кагосьці хвалявала агульная сітуацыя ў раёне і ён выказваў папрок мясцовым чыноўнікам, якія баяцца ўступаць ў адкрытыя зносіны з насельніцтвам.
Былі пытанні асабістага характару – дапамагчы з пратэзаваннем зубоў ці вылечыць ад алкагалізму сваяка. Іншых хвалявалі грамадскія праблемы – ачысціць ад смецця вадаём у аграгарадку ці наладзіць работу паліклінікі, у якой немагчыма атрымаць талон да ўрача. Па кожным пытанні Мікалай Мікалаевіч разбіраўся дасканала, прыцягваў да размовы кіраўнікоў раёнаў і гарадоў, якія былі на сувязі, кансультаваўся са спецыялістамі ў студыі аблвыканкама. Па многіх пытаннях  старшыня аблвыканкама даваў даручэнні выехаць і разабрацца на месцы ў гэты ж дзень ці ў бліжэйшыя дні. Усе пытанні ўзяты на кантроль.
Падводзячы вынікі “прамой лініі” з жыхарамі Віцебшчыны, Мікалай Шарснёў нацэліў мясцовыя ўлады на адказнае выкананне сваіх абавязкаў. “Зараз у нас няпростая сітуацыя на сяле. Але ад вяскоўцаў паступае мінімальная колькасць званкоў. Звяртаюцца ў асноўным жыхары гарадоў, – сказаў кіраўнік вобласці. – Асабліва трэба навесці парадак у ЖКГ. Трэба разбірацца ў сітуацыі, шукаць і устараняць прычыны праблем, а не проста ліквідаваць наступствы”.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №99 ад 20.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *