Совещание по вопросам животноводства провёл председатель Шумилинского райисполкома В. П. Куренной

Актуалии Президент Сельское хозяйство

Каб не перасохлі малочныя рэкі
Будаўніцтва малочных залаў, рэканструкцыя малочнатаварных ферм – гэтая тэма была галоўнай на нарадзе ў райвыканкаме 22 ліпеня.
Старшыня райвыканкама У. П. Куранны падкрэсліў: без мадэрнізацыі жывёлагадоўля не мае будучага. І работы ў гэтым накірунку трэба фарсіраваць. Калі гаспадарка мае здаровы малочны статак, трывалую базу якасных кармоў, сучасныя фермы з даільнымі заламі, калі ёсць адказныя кадры, гатовыя працаваць па новых  тэхналогіях, тады, безумоўна, будзе і вынік.
На жаль, Шумілінскі раён яшчэ не можа пахваліцца такімі вынікамі, малочныя рэкі нашых жывёлаводаў даволі сціплыя. І хоць за апошняе дзесяцігоддзе  ў жывёлагадоўлі зроблена вельмі многа, малочнатаварныя фермы набылі зусім іншы выгляд, тым не менш належнай аддачы няма, а час ставіць новыя задачы, і работы наперадзе шмат.
Па будаўніцтву тых жа малочных залаў. Намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў у ходзе пасяджэння штаба па будаўніцтву фермаў, якое прайшло пасля нарады, пракантраляваў ход работ па кожным аб’екце. Ён дасканала ведае сітуацыю літаральна па кожнай ферме, дапамагае кіраўнікам гаспадарак рашаць шматлікія пытанні, каардынуе работу будаўнікоў. Работы ідуць складана, не хапае фінансавання, тэхнікі, але часта і арганізаванасці, як, напрыклад, у “Сіроцінскім” ці ў “Ульскім”, у адрас якіх была выказана крытыка.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №58 ад 26.07.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *