Студентами престижных вузов страны стали медалисты из Шумилинского района

Новости Общество

Я – студэнт ВНУ
Ну, нарэшце, сталі вядомыя першыя вынікі, якіх так чакалі нашы сёлетнія выпускнікі, іх бацькі, настаўнікі, родныя. Найперш інфармацыю мы вырашылі даць пра паступленне нашых пецярых залатых медалістаў.  Прыемная навіна: усе яны сталі студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў. Чацвёра з іх паступілі на бюджэтную форму навучання.
Так, пачнём з дзяўчат. Алёна Загнетава з раённай гімназіі паступіла ў галоўную прэстыжную ўстанову краіны – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі. Яўгенія Мамыка з Обальскай СШ будзе вучыцца ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным ўніверсітэце на факультэце англій-скай мовы. Крыху не пашанцавала Аліне Нікіценка, ёй не хапіла ўсяго трох балаў, каб прайсці на бюджэтную форму навучання Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Аліна будзе вучыцца на факультэце “выдавецкая справа і паліграфія” на платнай аснове.
А што ж хлопцы? У Аляксея Сталярэнкі, выпускніка Шумілінскай СШ №2, споўнілася мара – ён паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі на спецыяльнасць “прамысловая электроніка”. Да апошняга трымаў у сакрэце свае крокі Андрэй Барысевіч, выпускнік Обаль-скай СШ. Можа, каб не сурочылі… Але ж усё атрымалася найлепшым чынам. Андрэй – студэнт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, залічаны на факультэт “вылічальныя машыны, сістэмы і сеці, праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій”.
Віншуем! Цяпер можна ўздыхнуць, перавесці дыханне, расслабіцца. Але толькі да 1 верасня.
Далейшых вам поспехаў, пакарэння вяршынь, удачы!
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №60 ад 02.08.2013 г.



1 комментарий по теме “Студентами престижных вузов страны стали медалисты из Шумилинского района

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *