К профессиональному празднику. День железнодорожника

Актуалии Молодёжь

“Цягнік прыбывае на першы пуць…”
Крыху больш за месяц працуе дзяжурнай па станцыі Шуміліна Лізавета Хмялькова. Хваліць дзяўчыну начальнік станцыі Шуміліна Анатоль Уладзіміравіч Атрошчанка: “Уважлівая, адукаваная, адказная. Па ўсім бачна, пашанцавала шумілінскім чыгуначнікам са спецыя-лістам.”
Дагэтуль Лізавета працавала аператарам станцый Полацк, Віцьба, Прыдзвінская, так што вопыт работы, хоць і невялікі, ужо ёсць. А сёлета Лізавета закончыла Аршанскі каледж чыгуначнага транспарту і атрымала спецыяльнасць “кіраванне рухам на чыгуначным транспарце”. І пасаду атрымала якраз па абранаму профілю.
Прыйшла ў Шуміліна на адзін з самых напружаных участкаў, дзе ўстаноўлены навейшы чэшскі мікрапрацэсарны цэнтр, і не разгубілася. Адразу ўнікла ва ўсе тонкасці работы, асвоіла безліч камп’ютарных праграм.
“Сапраўды, станцыя Шуміліна – даволі буйная станцыя, – кажа Лізавета, – тут праходзіць вялікі паток чыгуначнага транспарту, каля 80 цягнікоў за суткі. Але мне і работа, і калектыў вельмі падабаюцца. Мне тут працаваць вельмі камфортна. Стараюся не падвесці.”
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №60 ад 02.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *