Вопросы качества уборки зерновых были в центре внимания председателя райисполкома

Актуалии Экономика

Нязжатая паласа
Жніво. Налітыя каласы схілілі цяжкія галовы ў чаканні свайго галоўнага часу. Чакаюць сёння камбайн, а не жняю, якая схілялася ў паклоне перад кожным коласам. Але вось гэтыя каласы, што вы бачыце на здымку, камбайн праляцеў і не заўважыў, ён паспяшаўся далей, спаборнічаючы з іншымі за цэнтнеры і тоны. Што яму гэтыя нязжатыя палоскі, схіленыя ветрам да самай зямлі?!
А як жа якасць? Як бітва за кожны вырашчаны колас? Што гэта – проста прыгожыя словы? Пытанні адрасуем дырэктару УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” У. А. Арлову, бо менавіта на палетках гэтай гаспадаркі (як раз насупраць Светласельскага) мы ўбачылі такую карціну ўборкі.
У. А. Арлову непрыемна адказваць на такія рытарычныя пытанні, ён ужо сабраў на полі ўсіх камбайнераў, усіх семярых, хто тут працаваў, загадаў вярнуцца і ўбраць агрэхі. А за няякасную работу прыняў рашэнне на 50% знізіць аплату працы за 29 ліпеня…
Нялёгка даецца хлеб. Пакуль зямлю падрыхтуеш, пакуль зерне возьме сілу, пакуль песціш яго… І вось ён ураджай. І так хочацца ўбраць яго хутчэй, вырываючы кожную пагодлівую хвіліну. Але як бы ні спяшаліся, як бы не спаборнічалі хлебаробы, права працаваць абы-як ніхто не даваў.
Гэта яшчэ раз падкрэсліў старшыня райвыканкама У. П. Куранны, праводзячы 29 ліпеня аператыўную нараду з кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў.
Дарэчы, з такіх вось агрэхаў, як у “Шумілінскім райаграсэрвісе”, раён можа намалаціць не адну машыну збожжа, сельгаспрадпрыемствы могуць дапамагчы, напрыклад, у будаўніцтве праваслаўнага храма ў Шуміліне, падкрэсліў кіраўнік раёна, працягваючы нараду на будаўнічай пляцоўцы царквы. Тут, на месцы, было вырашана, што кожная гаспадарка ахвяруе машыну збожжа на будаўніцтва храма.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №60 ад 02.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *