4 жніўня – Дзень чыгуначніка

Актуалии Официально

Паважаныя работнікі і ветэраны чыгуначнай службы раёна!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з нагоды вашага прафесійнага свята.
Немагчыма ўявіць сучаснае жыццё без чыгуначнага транспарту, які  заняў паважанае месца ў сістэме жыццезабеспячэння эканомікі краіны. Чыгунка сёння забяспечвае рытмічнасць работы большасці галін народнагаспадарчага комплексу, застаецца самым даступным і папулярным відам транспарту для насельніцтва.
Надзейнасць,  дакладнасць і стабільнасць былі і застаюцца візітнай карткай чыгуначнай галіны. А трымаецца гэты высокі аўтарытэт на вашай дысцыпліне, арганізаванасці і майстэрстве.
Дзякуй вам за адданасць сваёй справе, за тое, што ў любы час, пры любых умовах вы надзейна выконваеце сваю работу.
Моцнага вам здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў у працы!
Раённы выканаўчы камітэт.                                         Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №60 ад 02.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *