Бюджет Шумилинского района в первом полугодии 2013 года

Официально Экономика

Вынікі першага паўгоддзя
За 6 месяцаў 2013 года паступленні даходаў у бюджэт раёна склала 32263,1 млн. рублёў, што на 9291,5 млн. рублёў больш аналагічнага перыяду мінулага года ў дзеючых цэнах і на 1684,3 млн. рублёў вышэй першапачатковага плана.
План паступленняў даходаў у бюджэт раёна выкананы на 46,7% да гадавых планавых назначэнняў.
Тэмпы росту падатковых паступленняў у параўнанні з аналагічным перыядам  мінулага года склалі 126,4% (з прымяненнем  індэкса дэфлятара 111,1).
Рост сярэдняй заработнай платы ў раёне дазволіў павялічыць паступленне падаходнага  падатку ў першым паўгоддзі 2013 года ў параўнанні з мінулым годам на 3828,4 млн. рублёў,  паступленне падатку на дабаўленую вартасць склала 7729,3 млн. рублёў, што вышэй на 1803,6 млн. рублёў аналагічнага перыяду мінулага года.
Паступленні ад правядзення ў раёне аўкцыёнаў па продажы зямлі ў прыватную ўласнасць і за права яе арэнды складаюць адпаведна 54,4 млн. рублёў і 29,6 млн. рублёў.  Акрамя таго, паступленне платы  за права заключэння дагавораў арэнды і даходаў ад продажу зямельных участкаў у прыватную ўласнаць па рашэннях райвыканкама без правядзення аўкцыёнаў склала 154,8 млн. рублёў.
Ад выкарыстання дзяржаўнай маёмасці ў бюджэт раёна з пачатку года прыцягнута 918,1 млн. рублёў або на 863,4 млн. рублёў больш ,чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Разам з тым, ніжэй узроўню мінулага года тэмпы паступленняў  па падатку на прыбытак на 249,8  млн. рублёў, па падатку на нерухомасць на незавершанае будаўніцтва на 54,5 млн. рублёў, па працэнтах банка на 140,9 млн. рублёў, па паступленні платы за прадастаўленне гарантый на 109,0 млн. рублёў.
Плацельшчыкі дзяржаўнага сектара эканомікі забяспечылі паступленне ў бюджэт раёна за  першае паўгоддзе 2013 года 31,8%, на долю арганізацый недзяржаўнага сектара прыходзіцца 63,1%.
Асноўнымі плацельшчыкамі ў бюджэт раёна з улікам падатку на дабаўленую вартасць  з’явіліся:  ЗП “Славянскі прадукт”  – 6,4% у агульным аб’ёме паступленняў, СТАА “Вежа” – 5,8%,  УП “Обальскі керамічны завод” – 5,8%, Шумілінскае райспажыўтаварыства – 4,7%,  УП ЖКГ Шумілінскага раёна – 4,3%, Шумілінскі філіял УП “Віцебскаблгаз” – 3,4%, ДЛГУ “Шумілінскі лясгас” – 3,2%, СТАА “Вітконпрадукт” – 2,8%, УП “Шумілінская ПМК-70” –  2,5%.
Застаецца праблемнай запазычанасць у бюджэт прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу па вяртанні атрыманых бюджэтных пазык і займаў. Па стану на 01.07.2013 года такая запазычанасць складае 12686,4 млн. рублёў.
Расходы  бюджэту за першае паўгоддзе 2013 года склалі 87812,1 млн. рублёў або 94,9%   удакладненага плана. За аналагічны перыяд мінулага года расходы склалі 73367, 5 млн. рублёў.
За кошт уласных даходаў прафінансаваны 36,8% усіх  расходаў,  за кошт  бязвыплатных паступленняў з вышэйстаячага бюджэту – 60,4%, за кошт бюджэтнага крэдыту – 2,2%.
Расходы, звязаныя з выплатай заработнай платы ў бюджэтнай сферы, аплатай за медыкаменты, прадукты харчавання, камунальныя паслугі, прафінансаваны ў першапчарговым парадку і ў поўным аб’ёме. У сваю чаргу, неабходнасць выканання расходаў бюджэту ў межах паступаючых даходаў запатрабавала абмежавання (стрымлівання) непершачарговых расходаў.
У структуры расходаў значная доля прыйшлася на расходы, звязаныя з бягучым утрыманнем бюджэтнай сферы і выплатамі сацыяльнага характару. Па выніках студзеня–чэрвеня на функцыянаванне дадзенага накірунку выдзелена 69911,1 млн. рублёў. Расходы  на адукацыю склалі 48%,  ахову здароўя – 18,7%, сацыяльную палітыку – 5,0%, культуру –  8,5%, фізкультуру – 2,5%.
Расходы  на жыллёва-камунальную гаспадарку ў першым паўгоддзі 2013 года склалі 10391,6 млн. рублёў.
Добраўпарадкаванне населеных пунктаў прафінансавана ў суме 802,9 млн. рублёў, у тым ліку вулічнае асвятленне – 317,4 млн. рублёў.
На пакрыццё розніцы ў цэнах на цвёрдыя віды паліва, рэалізуемае насельніцтву, накіравана 604,5 млн. рублёў.
Сума фактычна выплачанай дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі склала 422,8 млн. рублёў. За харчаваннем для дзяцей першых гадоў жыцця звярнуліся 125 чалавек і выплачана 294,5 млн. рублёў.
Па стану на 1 ліпеня 2013 года расходы на заработную плату з налічэннямі да аналагічнага перыяду мінулага года склалі 126%, харчаванне, лекавыя сродкі, камунальныя паслугі – 176%,  трансферты насельніцтву – 137%.
Крэдыторская запазычанасць бюджэту на 01.07.2013 года склала 1780,8 млн. рублёў або 2% выдаткаў  бюджэту і павялічылася на 1074,5 млн. рублёў у параўнанні з 01.01.2013 года. У эканамічнай структуры значную ўдзельную вагу займаюць абавязацельствы па аплаце  праведзеных рамонтных работ будынкаў і памяшканняў, транспартных паслуг, рамонце абсталявання.
Абавязковай умовай выканання зацверджанага бюджэту з’яўляецца дасягненне ўсіх параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця. Адсутнасць патрабуемай дынамікі ў выкананні гэтых паказчыкаў стварае напружанне пры выкананні даходнай часткі бюджэту і  неабходнасць павелічэння асобных паказчыкаў па расходах.
У сувязі з гэтым галоўная задача фінансавых органаў пры выкананні бюджэту – забяспечыць збалансаванасць бюджэту з улікам паступаючых даходаў, прыняць меры па знаходжанню дадатковых паступленняў у бюджэт, працягваць рэалізацыю мер па жорсткай эканоміі бюджэтных сродкаў і выключэнню нерацыянальных расходаў,  спагнанне ў бюджэт пратэрмінаваных  даўгоў па бюджэтных пазыках, займах.
А. СІДАРЭНКА, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама.
Надрукавана ў №61 ад 06.08.2013 г.


2 комментария по теме “Бюджет Шумилинского района в первом полугодии 2013 года

  1. Какой бюджет. Копейки нет за душой. Стул не за что купить.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *