Покупаем дрова. Информация из первых уст.

Актуалии Общество Официально

Парадак набыцця паліва праз райпаліўзбыт
Шумілінскі філіял АУП “Віцебскаблпаліва” рэалізуе для жыхароў раёна, якія пражываюць у дамах без цэнтральнага і газавага ацяплення, па фіксаванай цане торфабрыкет (да канца 2011 года — 4,5 тоны на 1 домаўладанне) і дровы (да 5 кубаметраў  на 1 домаўладанне). Звыш гэтых нормаў паліва прадаецца па свабодных цэнах.
Права на скідку 50% кошту паліва маюць інваліды і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны; асобы, прыроўненыя да ўдзельнікаў вайны; інваліды 1 і 2 груп агульнага захворвання, якія пражываюць з непрацаздольнымі і пенсіянерамі па ўзросце.
Пастаноўка на ўлік для набыцця паліва  ажыццяўляецца пры звяртанні грамадзян асабіста або па тэлефоне 4-10-93. Паліва рэалізуецца на домаўладанне, якое выкарыстоўваецца для пражывання людзей. Факт пражывання трэба пацвердзіць наяўнасцю рэгістрацыі ў дадзеным домаўладанні.
Парадак водпуску насельніцтву гатовых дроў і дроў на пні праз лясніцтвы Шумілінскага лясгасу
Выпіска і водпуск гатовых дроў:
1. Звяртацца ў лясніцтва (з 8.00 да 17.00).
2. Пры ўмове аддаленасці сельскіх Саветаў ад лясніцтваў будзе выязджаць бухгалтар у:
Каўлякоўскі сельскі Савет (2-ая серада месяца):
а/г Крывое Сяло (будынак сельсавета) з 12.00 да 14.00;
в. Навікі (будынак школы) з 10.00 да 11.30 — з Шумілінскага лясніцтва.
Дабейскі сельскі Савет (3-яя серада месяца):
а/г Амбросавічы (будынак сельскага клуба) з 12.00 да 14.00;
в. Дабея (будынак сельсавета) з 10.00 да 11.30 — з Шумілінскага лясніцтва;
в. В. Ляжні (будынак ААТ “Ляжні”) з 11.00 да 13.00 — з Мікалаёўскага лясніцтва.
Сіроцінскі сельскі Савет (4-ая серада месяца):
а/г Слабада (будынак сельскага клуба) з 10.00 да 11.30;
в. Сіроціна (будынак сельсавета) з 12.00 да 14.00 — з Шумілінскага лясніцтва.
Светласельскі сельскі Савет (4-ая серада месяца):
а/г Башні (будынак сельскага клуба) з 14.30 да 16.00 — з Шумілінскага лясніцтва.
Водпуск дроў на пні
Грамадзянін звяртаецца ў лясніцтва, дзе яму тлумачаць, у якіх кварталах можна браць лесасекі для нарыхтоўкі. Выпіска ярлыкоў на дробны водпуск дроў ажыццяўляецца ў лясніцтвах з 8.00 да 17.00, а пры ўмове аддаленасці лясніцтва ад сельскіх Саветаў — у тыя ж дні, што і пры выпісцы гатовых дроў.
Надрукавана ў №84 ад 01.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *