Шумилинская районная гимназия объявляет дополнительный набор

Актуалии Образование

Гімназія чакае вас!
Шумілінскую раённую гімназію-інтэрнат сёння ўжо нікому не трэба прадстаўляць. Неаспрэчны аўтарытэт гімназія мацавала гадамі напружанай і плённай працы. І сёння калектыў установы можа па праву ганарыцца тым, што гімназісты стабільна паказваюць трывалыя веды, дэманструюць высокія балы на тэсціраванні, паступаюць у самыя прэстыжныя навучальныя ўстановы краіны.
Гімназія шмат робіць для ўсебаковага развіцця асобы дзіцяці. Яна прывучае да самастойнасці, да ўмення прымаць рашэнні, працаваць і жыць у калектыве, дапамагае раскрыць творчыя здольнасці.
Дарэчы, на час навучання ў гімназіі ўсім жадаючым прадстаўляецца бясплатнае пражыванне ў інтэрнаце. Тым, хто паселіцца ў інтэрнаце, прапануецца бясплатнае чатырохразовае харчаванне.
Колькасць гімназістаў расце з году ў год. У мінулым навучальным годзе, як паведаміла дырэктар гімназіі Ларыса Маладзечкіна, у гімназіі вучылася 118 дзяцей. Сёлета мяркуюць павялічыць гэтую лічбу да 130.
Зараз ідзе дадатковы набор гімназістаў. Аб’яўлены ўступныя экзамены на свабодныя месцы ў 6-11 класы:
15 жніўня – руская мова (дыктант)
17 жніўня – матэматыка (пісьмовая работа)
19 жніўня – беларуская мова (дыктант)
22 жніўня – рэзервовы дзень.
Пачатак усіх экзаменаў у 11.00.
Адпраўленне школьнага аўтобуса ад аўтастанцыі Шуміліна ў 10.00 (у 10.20 аўтобус будзе ў раёне “Брыкету”, у 10.30 – ля раённай бальніцы).
Дакументы (заява бацькоў, медыцынская даведка, ведамасць гадавых адзнак за папярэдні клас (у 6-9, 11 класы), пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі (у 10, 11 класы) падаюцца з 1 па 15 жніўня 2016 года ў прыёмную камісію гімназіі-інтэрната.
Шумілінская раённая гімназія прапануе з 9 па 13 жніўня бясплатныя заняткі па падрыхтоўцы навучэнцаў да здачы ўступных экзаменаў. Пачатак заняткаў у 9.00. Заяўкі прымаюцца да 8 жніўня 2016 года па тэл. 3-79-38 (дырэктар Маладзечкіна Л. У.), 3-79-37 (сакратар Бабак Г. В.)
Шумілінская раённая гімназія чакае вас!
Надрукавана ў № 61 ад 05.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *