В школах Шумилинского района завершается подготовка к новому учебному году

Актуалии Образование

Паспець з рамонтамі да 1 верасня
Як толькі раздаецца ў школах апошні званок і вучні разыходзяцца на канікулы, у школах пачынаецца падрыхтоўка да новага навучальнага года: робіцца касметычны рамонт класаў, іншых памяшканняў, мяняецца неабходнае абсталяванне.
Сёлета жыццё ўнесла свае папраўкі. З-за недахопу фінансаў фарбу ў аддзеле адукацыі, спорту  і  турызму райвыканкама набылі толькі на мінулым тыдні, так што цяпер рамонты ў школах у самым разгары.
Нельга сказаць, што дагэтуль у школах і садах сядзелі без справы. Трэба было даглядаць прышкольныя ўчасткі, займацца агародамі, добраўпарадкаваннем тэрыторый. Для рамонту былі выкарыстаны пазабюджэтныя сродкі, якія ёсць ва ўсіх установах адукацыі. Як расказаў начальнік гаспадарчай групы аддзела А. А. Ціханенка, у Шумілінскай СШ № 2 набылі за свой кошт новыя дзверы і самастойна іх устанаўліваюць. У многіх школах са спецрахунку куплялі фарбу, іншыя неабходныя рэчы, дзесьці былі невялікія запасы з мінулага года, дзесьці дапамаглі бацькі і шэфы – выкручваліся, хто як мог. Цяпер па ўстановах адукацыі размеркавалі 3,5 тоны фарбы – работы значна актывізаваліся.
У некаторых установах вядзецца не толькі касметычны рамонт, праводзяцца больш грунтоўныя работы. Аляксандр Архіпавіч паведаміў, што ў Обальскім дзіцячым садзе вядзецца рамонт ацяпляльнай сеткі: на 57 мільёнаў рублёў набыты неабходныя матэрыялы, па каштарысу на 218 мільёнаў будуць выкананы работы: мяняюцца бойлеры,  запорная арматура, пераварваецца сістэма ацяплення – робіцца ўсё, каб у садзіку было цёпла і больш не ўзнікала пытанняў у бацькоў і работнікаў установы.
Значныя работы вядуцца і ў школе ў вёсцы Мішкавічы. Установа з новага навучальнага года ператвараецца ў школу-сад, таму да пачатку заняткаў трэба падрыхтаваць памяшканні для прыёму дашкалят: адрамантаваць і абсталяваць спальні, гульнявыя, падсобныя памяшканні, туалеты для малых. Трэба пракладваць каналізацыю, водаправод да памяшканняў, выдзеленых для сада, правесці грунтоўны рамонт. Школа за ўласныя сродкі набыла неабходнае абсталяванне. Аддзел купіў 1,5 тоны цэменту, дапамагла цэментам мясцовая гаспадарка СФГ “Раднік”, хопіць на рамонт адмосткі.
Аднавіліся работы і ў СШ  №1. Зараз вядзецца рамонт харчаблоку, а як толькі ўсталюецца сухое надвор’е,  будаўнікі завершаць афарбоўку школы, іншыя работы звонку. Сёлета для рамонту школы выдаткаваны 1 мільярд рублёў.
А тэрміны засталіся вельмі сціплыя. Ужо на бягучым тыдні пачынаецца прыёмка ўстаноў адукацыі камісіяй райвыканкама, а гэта значыць, што практычна ўсе рамонтныя работы трэба да гэтага часу завяршыць.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №61 ад 06.08.2013 г.


1 комментарий по теме “В школах Шумилинского района завершается подготовка к новому учебному году

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *