Тысяча тон Віктара Пляшкова

Актуалии Экономика

Тысяча тон Віктара Пляшкова

Віктар Пляшкоў, вадзіцель ААТ “Прыдзвінскі”, сёлета першы ў раёне перавёз тысячу тон збожжа.  Віктар Лявонавіч працуе ў гаспадарцы 36 гадоў. Дакладна не помніць, колькі разоў быў у тысячніках. Можна сказаць коратка – многа. Вадзіцель кажа, што сёлета перавезці тысячу тон было лёгка, бо ўраджайнасць зерневых у параўнанні з мінулым годам лепшая.
На мінулым тыдні намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава і в. а. старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Людміла Варкун павіншавалі Віктара Пляшкова з дасягненнем, пажадалі добрага здароўя і  далейшых працоўных перамог,  уручылі падзяку, грашовую прэмію і кепку з майкай з эмблемай ФПБ ад прафсаюза работнікаў АПК.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №65 ад 22.08.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *