Комиссия райисполкома приняла все учреждения образования Шумилинского района

Актуалии Образование

Комиссия райисполкома в Никитихинской СШ

Камісія дала дабро
На мінулым тыдні спецыяльная камісія на чале з намеснікам старшыні райвыканкама А. М. Зайцавым праверыла гатоўнасць школ да новага навучальнага года. Жыццё даказвае – падтрымліваць гатоўнасць школ трэба пастаянна, рыхтавацца да новага навучальнага года неабходна на працягу ўсяго каляндарнага года. Летам варта правесці толькі касметычны рамонт, а не імкнуцца вырашыць усе праблемы за летнія месяцы. Інакш узнікаюць праблемы з фінансамі, працоўнай сілай, матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем.  Як напрыклад сёлета, калі сродкі на набыццё фарбы з’явіліся толькі ў другой палове лета і для правядзення касметычнага рамонту былі вельмі сціплыя тэрміны.
Яшчэ адной асаблівасцю сёлетняй прыёмкі стала тое, што шмат устаноў адукацыі падлягаюць рэарганізацыі, прычым у бок, калі можна казаць, паніжэння статусу: базавымі становяцца Навікоўская, Мішкаўская і Лаўжанская школы, пачатковымі – Суравенская і Сіроцінская, толькі дзіцячыя сады застануцца ў Полькавічах, Крывым Сяле, Ляжнях, дзіцячы сад у Мішкавічах аб’ядноўваецца са школай..
Істотных парушэнняў ці недахопаў, якія б не дазвалялі пачаць работу ўстаноў адукацыі не выяўлена, таму пашпарты гатоўнасці падпісаны ва ўсіх школах і дзіцячых садах.

Ремонт дворика в Шумилинской СШ №1

Недахопы ліквідаваць да 20 жніўня
Але пэўныя недахопы ёсць. Шэраг пытанняў застаўся не вырашаны яшчэ з мінулага года. Не абышлося без новых заўваг амаль паўсюдна. Большасць з іх паступала ад спецыяліста раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі – санітарны стан і здароўе дзяцей павінны быць на першым месцы. Гэта якраз тыя заўвагі, якія магчыма і неабходна вырашаць у рабочым парадку: замена пашкоджанага посуду, гігіенічнае пакрыццё сцен, рамонт падлогі, замена разбітых шыбаў і парванага лінолеуму, сантэхнічнага і тэхналагічнага абсталявання. Бадай, самай вострай праблемай з’яўляецца набыццё халадзільнікаў і маразільнікаў – іх патрэбна ў школы і дзіцячыя сады больш за дзясятак.
Былі пытанні з боку энергетычных службаў – закрыццё доступу дзяцей да электрашчытоў і электраабсталявання, перанос шчытоў і рубільнікаў у некаторых установах у больш зручныя месцы, устаноўка разетак у адпаведнасці з правіламі электрабяспекі.

В Шумилинской СШ №1

Патрабаваннямі бяспекі выклікана і неабходнасць абгарадзіць тэрыторыі адукацыйных устаноў. Далёка не ўсе маюць поўнасцю закрыты перыметр, у некаторых адсутнічаюць вароты ці шлагбаум на ўездзе.
У некаторых установах у час аб’езду  ў поўным разгары ішоў рамонт. Гэта тычыцца ў першую чаргу Шумілінскай СШ №1 – тут поўным ходам вёўся рамонт харчблока – кухні, падсобных памяшканняў, абедзеннай залы, да 1 верасня патрэбна паспець адрамантаваць вялікі школьны ганак, вяліся аддзелачныя работы на фасадзе ва ўнутраным дворыку школы. У Мішкаўскай СШ, якая з 1 верасня ператвараецца ў дзіцячы сад-базавую школу, толькі рыхтуюцца памяшканні для размяшчэння дашкольнікаў, вядзецца рамонт спартыўнай залы. У разгары рамонт сістэмы ацяплення ў Обальскім д/с. Ёсць пытанні па спартзалах у Мішневіцкай, Лаўжанскай, Язвінскай школах.

В детском саду №3 г.п. Шумилино

Пазабюджэт, шэфская і бацькоўская дапамога
Нягледзячы на сціпласць дзяржаўнага фінансавання, касметычны рамонт ва ўстановах адукацыі праведзены значны. Адкуль жа сродкі? У першую чаргу, усе установы адукацыі выкарысталі пазабюджэтныя сродкі. Так ў Обальскай СШ з заробленых школай грошай на рамонт выдаткавалі за год 68 мільёнаў, у Шумілінскай СШ №2 – 15 мільёнаў, у Лаўжанскай д/с-БШ – 1,5 мільёна. Сродкі выкарыстоўвалі па рознаму: у Ляжнях пафарбавалі фасад будынка, у СШ №2 замянілі дзверы ў класах, дзесьці набылі дадаткова фарбу, а дзесьці – новую мэблю.
Яшчэ адна крыніца – спонсарская дапамога. У якасці спонсараў выступаюць арганізацыі і прадпрыемствы нашага раёна, бацькі вучняў і выхаванцаў. Кіраўнікі школ і садоў з гонарам і падзякай расказвалі пра дапамогу з боку бацькоў і шэфаў. Асабліва важкая

В Шумилинской СШ №2

бацькоўская дапамога ў дзіцячых садах. Дзякуючы бацькам, у садах адрамантаваны групавыя пакоі (заменены лінолеум, паклеены шпалеры, пафарбаваны мэбля і сцены), набыты цацкі, зроблены ігравыя элементы, праведзена добраўпарадкаванне тэрыторый у шумілінскіх дзіцячых садах. Так, у д/с №3 бацькі адрамантавалі два групавыя пакоі, бацькі дапамагалі з рамонтам садаўскіх памяшканняў у д/с №1. У д/с №4 за бацькоўскія грошы абнавілі спартыўны інвентар. У СШ №1 бацькі дапамагалі з рамонтам класаў – усяго сабралі 20 мільёнаў. Практычна паўсюдна бацькі дапамагаюць ствараць добрыя ўмовы для сваіх дзяцей у навучальных і выхаваўчых установах.
Большасць устаноў адукацыі маюць добрыя сувязі са сваімі шэфскімі арганізацыямі, якія таксама аказваюць дзіцячым садам і школам падтрымку, часам нягледзячы на ўласнае складанае становішча. Словы падзякі выказваліся кіраўнікам усіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў,  ДРБУ- 204, ПМК-70, большасці падраздзяленняў УП ЖКГ, лясгасу, іншых арганізацый. Прадпрыемствы дапамагаюць установам адукацыі будаўнічымі матэрыяламі, тэхнікай, сельгаспрадукцыяй, грашыма.

Тренажерный зал Слободской детский сад-СШ

У Башнёўскай школе ацанілі дапамогу ААТ “АграБаравінка” у 93 мільёны рублёў, Обальскую СШ спонсары падтрымалі на 58 мільёнаў, у іншых установах сумы істотна меншыя, але дапамога ў той ці іншай форме прысутнічае амаль усюды.
Але часам не ўсе кіраўнікі прадпрыемстваў могуць знайсці ўзаемаразуменне  са школамі і дзіцячымі садамі. Ды і не ўсе кіраўнікі ўстаноў адукацыі праяўляюць настойлівасць, дыпламатычнасць у мацаванні сувязяў з шэфамі. Вось і “вісяць” гадамі ў школах і садах пытанні, рашэнне якіх без дапамогі шэфаў немагчыма. Напрыклад, ценявыя навесы трэба пабудаваць ў дзіцячым садку ў Слабадзе (шэфы – КУСГП  “Сіроцінскі” і адпаведны участак УП ЖКГ) і Мікіцісе (шэфы – ААТ “Лаўжанскае”, участак УП ЖКГ, лясніцтва).  Дарэчы, на наступным тыдні запланаваны аб’езд устаноў адукацыі кіраўніком раёна. За стан адукацыйных устаноў будуць адказваць не толькі дырэктары школ і загадчыкі садоў, а і кіраўнікі шэфскіх арганізацый будуць трымаць справаздачу аб дапамозе ўстановам, у якіх падрастаюць іх будучыя работнікі.

Жилые комнаты в общежитии районной гимназии

Гатоўнасць высокая
Прыемна заходзіць у будынак школы ці дзіцячага сада, які прыгожа аформлены, у якім пафарбаваны ўсе памяшканні, паклеены новыя шпалеры, абноўленая мэбля. Прасцей зрабіць касметычны рамонт у школах, дзе летам няма дзяцей і можна няспешна фарбаваць і рамантаваць. Складана зрабіць гэта ў дзіцячых садах, якія працуюць круглы год без перапынкаў. Тут выкручваюцца як могуць: хтосьці закрываецца на некалькі дзён, хтосьці рамантуе памяшканні па чарзе. Але да прыёмкі ўстаноў адукацыі паднавіць інтэр’еры паспелі паўсюдна. Прыемна паглядзець на ўстановы адукацыі ў аграгарадках, у якіх імкнуцца захаваць зробленае. Больш сціпла выглядаюць установы, размешчаныя ў старых будынках,  дзе часам складана зрабіць нешта прыстойнае, але і там імкнуцца прывесці знешні выгляд у прыстойны стан, каб і вучыцца, і выхоўвацца дзеці маглі ў нармальных умовах.

Спортивный зал районной гимназии

Высокі ўзровень гатоўнасці да новага навучальнага года адзначылі члены камісіі ў Мікіціхінскай СШ і Мікіціхінскім д/с, Обальскай СШ, Шумілінскіх СШ №1 (нягледзячы на бягучы рамонт) і СШ №2, Светласельскім д/с. Добра падрыхтаваліся да 1 верасня ў раённай гімназіі, Слабадской, Кардонскай і Амбросавіцкай д/с-СШ, Башнёўскай СШ і Башнёўскім д/с, Мішневіцкай СШ, Лаўжанскай д/с-БШ і Навікоўскай БШ, Льнозаводскай д/с-ПШ, Ляжнеўскім і шумілінскіх дзіцячых садах. Гатовыя прыняць вучняў  Язвінская д/с-БШ, Добрынская д/с-ПШ. Дзякуючы другаснай занятасці, ужо не першы год  у школах абнаўляюць мэблю.  Добра падрыхтаваліся да новага навучальнага года ў раённым Цэнтры дзяцей і моладзі, хаця заняткі тут не спыняліся і летам. Гатовы да прыёму дзяцей прытулак сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

Мишневичская СШ

Кадры, аўтобусы і іншыя пытанні
Істотнай праблемы з кадрамі ў большасці ўстаноў адукацыі няма. За кошт пераразмеркавання педагогаў, што вызваляюцца пры рэарганізацыі школ, недахоп педагогаў закрываецца. Але пэўны дэфіцыт педагагічных кадраў застаецца. Так, у некаторых школах патрабуюцца настаўнікі замежнай мовы, фізікі і працоўнага навучання. Ёсць дэфіцыт выхавальнікаў у Слабадзе, некаторых гарадскіх дзіцячых садах.
Паступова ўзнікае праблема і з тэх-нічным персаналам. Браць у школу ці дзіцячы сад рабочым ці прыбіральшчыцай п’янчугу нельга – які прыклад для дзяцей, і даверу  такім работнікам няма.

На территории Ловжанской школы

А нармальныя работнікі ісці на маленькія зарплаты бюджэтнікаў ужо не жадаюць. Складана становіцца знайсці вадзіцеляў на школьныя аўтобусы – патрабаванні да кваліфікацыі высокія, а зарплата не вельмі. Тым не менш кіраўніцтва аддзела адукацыі, спорту і турызму, кіраўнікі ўстаноў адукацыі настроены даволі аптымістычна, шукаюць выйсце з сітуацыі.
Газоны, кветкі, памідоры
Тэрыторыі школ і садоў і ў райцэнтры і ў сельскіх населеных пунктах заўжды былі ўзорам добраўпарадкавання. Сёлета былі складаныя ўмовы надвор’я для таго, каб клумбы былі ўзорныя. Тым не менш большасці устаноў адукацыі гэта ўдалося. Рознакаляровыя дываны кветак, клумбы, рабаткі ёсць амаль у кожнай установе. Практычна паўсюдна рэгулярна, а не як раней – да прыезду камісіі, косіцца трава.
Годна выдзяляюцца тэрыторыі Мікіціхінскай і Обальскай, Шумілінскай №1 сярэдніх школ. Гэта поўнасцю сфарміраваныя ландшафтныя тэрыторыі, аформленыя з густам, ў адпаведнасці з нормамі ландшафтнага дызайну. Цікавыя элементы кветкавага афармлення, пасадак дэкаратыўных дрэў і кустоў фарміруюцца ў Мішневіцкай,

Участок Льнозаводской детский сад-НШ

Башнёўскай і Лаўжанскай школах, шумілінскіх д/с №1 і №2, Мікіціхінскім і Светласельскім д/с. Кожны год незвычайныя падзелкі з пластыкавых бутэлек упрыгожваюць участак Льнозаводскай д/с-ПШ. Цікавыя фігуры, выкананыя з розных матэрыялаў з’явіліся ў Шумілінскай СШ №2 (спадзяюся, што да 1 верасня яны набудуць завершаны выгляд).  Шмат кветак ў Обальскім, Башнёўскім, Мішневіцкім і Ляжнеўскім д/с, Амбросавіцкай д/с-СШ, іншых установах. Але ёсць установы, дзе трэба  папрацаваць над абнаўленнем кветкавага афармлення тэрыторый.
Прышкольныя ўчасткі – гэта яшчэ і крыніца гародніны і фруктаў для харчавання дзяцей, для папаўнення пазабюджэтных рахункаў. Шмат прадукцыі вырасцілі сёлета ў большасці ўстаноў адукацыі. Кіраўнікі ўсіх школ заяўлялі, што для харчавання дзяцей прадукцыі дастаткова. Ва ўсіх установах вядзецца нарыхтоўка саленняў, варэнняў, замарожаных ягад, каб вітамінная прадукцыя была на дзіцячых сталах зімой.
Добрыя агароды камісія ўбачыла ў Льнозаводскай, Добрынскай, Язвінскай, Навікоўскай, Суравенскай, Обальскай, Мішневіцкай, Шумілін-скай №2 школах, Ляжнёўскім, Лявонаўскім дзіцячых садах. У Обальскай школе ўжо прадалі насельніцтву больш за паўтоны агуркоў і памідораў, цудоўны ўраджай памідораў вырасцілі ў гімназіі, шмат  цыбулі і часнаку сабралі ў СШ №2, гатуюць запасы і рэалізуюць лішкі прадукцыі і астатнія ўстановы адукацыі.
У рабоце камісіі ўдзельнічаў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №63 ад 13.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *