Осень – работ восемь. В сельскохозяйственных предприятиях Шумилинсокго района идёт уборка зерновых и закладывается основа под урожай будущего года

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Убіраюць зерневыя
У гаспадарках раёна пасеяна 17040 гектараў зерневых. Кожны дзень на ўборцы працуюць 65 камбайнаў. Аб гэтым рэдакцыі газеты паведаміў намеснік начальніка райсельгасхарчу С. Б. Завадскі. На 15 жніўня ўбралі 10700 гектараў зерневых (60% да плана), намалацілі больш за 20 тысяч тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне склала 22,7 цэнтнера з гектара.
Актыўна ідзе жніво ў СФГ “Раднік” – тут убралі 75% зерневых да патрэбнага. У “Прыазёрным міры” і “Ульскім” – 72%  і  70% адпаведна. Увабраліся ў палову ў “Лаўжанскім” і “Шумілінскім райаграсэрвісе”. А вось  “Мішневічы” ў аўтсайдэрах – тут убрана толькі 37% зерневых. У гаспадарцы позна адсеяліся,  вось і з уборкай зацягнулі, усё чакалі, пакуль зерне выспее.
Сеяць рапс
У разгары сяўба азімага рапсу. Па адной сеялцы працуюць у кожнай гаспадарцы. Па плану павінны былі адсеяць запланаваныя 2200 гектараў да сярэдзіны жніўня. Але ж спазніліся – на 15 жніўня, як паведаміў начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці райсельгасхарчу Р. Ф. Прасветаў, засеяна ўсяго 1052 гектары (47,8% да патрэбнага). Праз некалькі дзён пасля сяўбы праводзіцца даўсходавая хімпраполка рапсу.
Нядрэнна арганізавана работа ў “Лаўжанскім” – тут пасеялі 70% да патрэбнага. У “Шумілінскага райаграсэрвісу” – 60%, у “Прыазёрным міры” – 57,5%. З паловай задання справіліся “Сіроцінскі”, “Мішневічы”, “Ляжні”. У “Прыдзвінскім” на раніцу ўчарашняга дня было засеяна толькі 34 га (14% да патрэбнага). У СФГ “Раднік” не прыступалі да сяўбы. “Прычына банальная, – кажа кіраўнік гаспадаркі Ю. В. Сямёнаў. – Мы вырошчваем суперэліту, а ў інстытуце земляробства ў Жодзіне яшчэ не гатова насенне”.
Ворыва
Пад сяўбу азімых культур трэба ўзараць у раёне 11200 гектараў. Пакуль справіліся толькі на адну трэць – узаралі 35%. Больш за палову да задання выканалі толькі “Шумілінскі райаграсэрвіс”, “Прыазёрны мір” і “Лаўжанскае” – 50% і 45% адпаведна. А ў “Прыдзвінскім” узаралі толькі 21% да патрэбнага.
Вывозяць арганіку
Пад азімую сяўбу ў раёне трэба вывезці 40 тысяч тон арганікі. На 15 жніўня вывезена 30 тысяч тон (75%), кажа галоўны аграхімік раёна А. У. Казлова. У перадавіках – “Ульскі”, тут дружна ўзяліся вывозіць гной, які гадамі ляжаў ля фермаў. Замест планавых 4200 тон ужо вывезлі на палеткі 12 тысяч тон. Практычна закончылі планавую вывазку арганікі ў “Лаўжанскім”. Больш за ўсё тэхнікі сёння працуе ў “Сіроцінскім” – тут створаны механізаваны атрад. Прычым, працуюць не толькі свае механізатары, але і шэфы. “Нам дапамагаюць з ПМК-70, з ПМС, з лясгасу, – кажа дырэктар гаспадаркі М. У. Прыгодзіч. – Работай памочнікаў задаволены. Сваімі сіламі мы наўрад ці справіліся б, бо трэба вывезці на палеткі залежы арганікі ад сваіх фермаў і ад птушніка, што ў Слабадзе.”
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №64 ад 16.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *