22 апреля прошла внеочередная сессия районного Совета депутатов

Актуалии Президент

У полі зроку дэпутатаў
22 красавіка дэпутаты раённага Савета дэпутатаў сабраліся на нечарговую адзінаццатую сесію. Яны зацвердзілі Праграму капітальнага рамонту жыллёвага фонду раёна на бліжэйшыя пяць гадоў (Праграма будзе надрукававана ў раённай газеце), зацвердзілі ліміты здабычы торфу па раёне на бягучы год, унеслі змяненні ў некаторыя прынятыя раней рашэнні раённага Савета, абмеркавалі іншыя пытанні.
У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта В. А. Падляшчук, старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтву С. А. Сямашка, галоўны інжынер Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання М. М. Прывалаў.
Сесію вяла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №31 ад 26.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *