Встречи с информационными группами райисполкома прошли в трудовых коллективах Шумилинского района

Актуалии Власть Общество

Усё  гэта  складаемыя  аднаго  цэлага, імя  якому  жыццё
Учора, 15 жніўня, у раёне прайшлі сустрэчы ў працоўных калектывах з кіраўніцтвам раёна, прадстаўнікамі райвыканкама і раённых службаў. Тэмай для абмеркавання стала сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна за 6 месяцаў бягучага года.
Інфармацыйна-прапагандысцкая група № 1 на чале са старшынёй райвыканкама сустрэлася з калектывам УП ЖКГ. Аналізуючы вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Шуміліншчыны за студзень-чэрвень 2013 года, кіраўнік раёна не хаваў недахопы, адзначыў, што з мінусам па малаку і зерню спрацавалі аграрыі. У прамысловасці нядрэнныя паказчыкі ў Обальскага керамічнага завода, сёлета абальчане прадалі ў два з паловай раза больш цэглы, але гаварыць пра прыбыткі і ўпэўненасць у заўтрашнім дні прадпрыемства можна толькі пасля яго мадэрнізацыі, адзначыў У. П. Куранны.
Нацэленасць на прыбытак, на годную заработную плату людзей – галоўная задача кожнага прадпрыемства, у тым ліку і УП ЖКГ, падкрэсліў Уладзімір Пятровіч. Ён паведаміў, што ў раёне шмат робіцца для таго, каб яго жыхары не імкнуліся шукаць шчасця ў Расіі ці іншых краінах, а знаходзілі прымяненне сваім рукам на роднай зямлі. У прыватнасці, расказаў пра стварэнне новых прадпрыемстваў, перспектывы іх развіцця.
Праўда, у нашым развіцці – эканамічным, сацыяльным і маральным – нам вельмі замінае п’янства, з горыччу зазначыў У. П. Куранны. Пачынаючы часта з бяскрыўднай чаркі за дамашнім сталом, п’янства хутка перарастае ў небяспечную залежнасць, у алкагалізм, які вельмі цяжка лечыцца. Кіраўнік раёна лічыць недаравальным той факт, што сёння ў Шумілінскім раёне 110 сем’яў са 198 дзецьмі знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане. І гэта на 20 тысяч насельніцтва! Ніхто не павінен стаяць у баку ад гэтай праблемы, ніхто не павінен праходзіць міма, перакананы ён.
П’янства часта становіцца прычынай многіх хвароб, дадаў галоўны ўрач раёна К. Ф. Баканаў. Сёлета 6 чалавек пакончылі жыццё самагубствам – усе яны былі п’яныя, каля 700 чалавек сёння стаіць на ўліку ў нарколага, у тым ліку 9 падлеткаў.
За 7 месяцаў бягучага года ў раёне здзейснена 168 злачынстваў, больш за палову з іх учынілі пасля распівання спіртных напіткаў, паведаміў начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Р. В. Курклінскі.
І той адзін чалавек, які загінуў сёлета на пажары, таксама быў п’яны, расказаў прысутным начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях І. А. Крукаў.
Усе гэта складаемыя аднаго цэлага, імя якому жыццё. І ад нас залежыць, якім яно будзе ва ўсіх і ў кожнага з нас.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №64 ад 16.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *