Внимание! Видеонаблюдение. В Шумилино увеличивается количество видеокамер на улицах.

Безопасность Общество

Увага! Вядзецца відэаназіранне!
У многіх арганізацыях ці на прадпрыемствах вялікіх гарадоў устаноўлена шыльдачка: “Увага! Вядзецца відэаназіранне”. Успрымаем гэта як належнае і стараемся паводзіць сябе адпаведным чынам. Усё ж на камеру здымаюць!
Ёсць відэакамеры і ў Шуміліне. Толькі не ўсе пра гэта ведаюць. Калі б ведалі, не хавалі б курыцу ці бутэльку гарэлкі з вітрыны цэнтральнага ўніверсама за пазуху. “Думалі, прадавец адвярнулася, дык і не бачна? Яшчэ як бачна, – кажа начальнік крымінальнага вышуку Сяргей Бяржанін. – Шмат дробных крадзяжоў у магазіне ўдалося раскрыць менавіта з дапамогай відэакамеры”.
Увогуле, відэакамера для супрацоўнікаў РАУС – вялікая дапамога. Напрыклад, украў нехта чужую банкаўскую картку і прыйшоў атрымаць па ёй грошы ў “Беларусбанк” або “Белаграпрамбанк”, а тут яго здымаюць. Прычым, па словах аператыўнікаў, даволі падрабязна можна разгледзіць ўсе рысы твару і апазнаць чалавека.  Менавіта так нядаўна апазналі злачынцу ў прыватным  магазіне “Юліна” – ён разлічваўся за тавары ўкрадзенай банкаўскай карткай.
Устаноўлены відэакамеры на чыгуначным вакзале (у памяшканні і на пероне), у кафэ “Метан” і “Караван”, у раённым аддзеле ўнутраных спраў. Вядзецца відэаназіранне ў рэгістратуры і прыёмным пакоі райбальніцы, у гарадскім парку каля кафэ “Клякса”.
Відэакамера, устаноўленая на заправачнай станцыі ў Шуміліне, нядаўна дапамагла міліцыянерам у раскрыцці злачынства. Адзін жыхар райцэнтра пакінуў ля запраўкі веласіпед,  а другі вырашыў прыбраць яго да рук.  Украў, але пакатаўся нядоўга. Дзякуючы відэазапісу, мужчыну апазналі.
Яшчэ ў шэрагу арганізацыях раёна да канца гэтага года збіраюцца ўстанавіць відэакамеры, расказалі нам у РАУС. Галоўнае іх прызначэнне  – бяспека прадпрыемства, захаванне дзяржаўнай і ўласнай маёмасці.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №65 ад 20.08.2013 г.



1 комментарий по теме “Внимание! Видеонаблюдение. В Шумилино увеличивается количество видеокамер на улицах.

  1. Вот и здорово, может меньше разное быдло будет руки распускать, а то по улицам сташно ходить.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *