“Дзверы ТЦСАН, як і сэрцы работнікаў, заўсёды адкрыты”

Актуалии Новости Общество

В. Р. Штуро з загадчыкамі аддзяленняў З. М. Вайцянковай, В. М. Лабейкай, Н. В. Юрчанковай і С. У. Быкавай.
100 год з дня ўтварэння органаў па працы і сацыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь
“Дзверы ТЦСАН, як і сэрцы работнікаў, заўсёды адкрыты”

Паводле статыстычных даных, сёння ў нашай краіне працуе 146 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, без дапамогі якіх ужо не ўяўляецца паўнацэнная жыццядзейнасць пенсіянераў і інвалідаў. Цэнтры прыходзілі ў раённыя пасёлкі пачынаючы з 2000-х, на Шуміліншчыну – у 2001 годзе, калі ў Беларусі распрацавалі і ўкаранілі дзяржаўныя сацыяльныя стандарты на гэта. І самым запатрабаваным накірункам была і застаецца сацыяльная дапамога на даму.
Парасткі шумілінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва былі закладзены ў канцы дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя, калі пры аддзеле сацыяльнай абароны райвыканкама, кіравала якім на той час Раіса Іванаўна Шах, быў уладкаваны кабінет для аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму пэўных катэгорый грамадзян. Праз некаторы час быў выдзелены яшчэ адзін кабінет для бухгалтэрыі на другім паверсе Дома Саветаў.
У кастрычніку 2001 года згодна з рашэннем раённага выканаўчага камітэта  на базе аддзялення была створана абсалютна новая структура – Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шумілінскага раёна. У тым жа годзе новая служба арандавала ў будынку па вуліцы Юбілейнай два кабінеты. Гаспадарамі будынка спецыялісты ТЦСАН сталі ў маі 2004 года, калі ім поўнасцю быў перададзены будынак у распараджэнне.
Першым дырэктарам ТЦСАН у лютым 2002 года была прызначана Лідзія Сцяпанаўна Курчэўская, якая ўзначальвала калектыў да студзеня 2010 года. Гэта на яе плечы выпала нялёгкая задача прывесці ў належны і адпаведны выгляд кабінеты новай службы. Тут вельмі плённа і зладжана спрацавалі цесныя і сяброўскія стасункі трыа “Лідзія Курчэўская – Галіна Пеніна (Фонд Міру) – галандскі дабрачынны фонд”, дзякуючы якому быў праведзены грандыёзны рамонт.
Першапачаткова ў Цэнтры былі створаны тры аддзяленні: пярвічнага прыёму інфармацыі, прагназавання, аналізу і аказання тэрміновай і адраснай сацыяльнай дапамогі; аддзяленне псіхалагічнай дапамогі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання дзяцей-інвалідаў і аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму.
Нічога нельга зрабіць з тым (і мы толькі канстатуем факты), што ў нас расце колькасць людзей пенсійнага ўзросту, становіцца больш адзінокіх грамадзян, якія адчуваюць цяжкасці з самаабслугоўваннем. Гэта, адпаведна, павышае попыт на сацыяльныя паслугі, якія на сённяшні дзень прадстаўлены рознымі формамі – стацыянарнымі, з кругласутачным знаходжаннем ці на працягу дня, дапамогай на даму і інш. – і працягваюць удасканальвацца і развівацца.
З сакавіка 2011 года дырэктарам ТЦСАН з’яўляецца Валянціна Рамуальдаўна Штуро. Зараз Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання прадстаўлены шасцю аддзяленнямі, дзе працуюць 103 чалавекі…
Алена КАРПУШЭНКА.
Поўнасцю матэрыял чытайце ў №3 ад 09.01.2019 г.
В. Р. Штуро з загадчыкамі  аддзяленняў З. М. Вайцянковай, В. М. Лабейкай, Н. В. Юрчанковай і С. У. Быкавай.