Комбайны пришли на приусадебные участки жителей Шумилинского арйона

Сельское хозяйство

Камбайн заказвалі?
Жніво прыйшло і на прыватныя соткі. Некаторым вяскоўцам пашанцавала зжаць  ячмень ці пшаніцу яшчэ тыдзень таму. Гаворка – пра вёскі Саўчонкі, Новае Сяло, Доўгія, што на тэрыторыі Каўлякоўскага сельсавета.
“У нас усяго 237 прыватных агародаў, – кажа старшыня Каўлякоўскага сельвыканкама Т. А. Дзятлава. –  Працуем у суладдзі з мясцовай гаспадаркай. І калі тыдзень таму нашы камбайнеры працавалі побач з аддаленымі вёскамі, мы папрасілі іх заехаць і на прыватныя ўчасткі. У некаторых вёсках літаральна па два-тры агароды, а ехаць зноў туды на камбайнах – гэта не эканамічна”.
Гэтак жа арганізавана работа і ў іншых сельгаспрадпрыемствах. Напрыклад, на тэрыторыі КУСГП “Мішневічы”. Працавалі, скажам, нядаўна камбайны ля вёсак Сураўні, Ставіца і Сіманяты, дык не забыліся заехаць і на прыватныя ўчасткі.  Тым больш, што некаторыя гаспадары паклапаціліся загадзя заплаціць за абмалот і прадаставілі квітанцыі камбайнерам. Ну, а астатнія заплацяць па факту  – у кожным жа КЗСе вядзецца камп’ютарны ўлік абмалочаных сотак.
Дарэчы, райсельгасхарч рэкамендуе гаспадаркам раёна браць за адну абмалочаную сотку 5 тысяч рублёў. А кожная гаспадарка на свой пункт погляду яшчэ можа выдзеліць льготнікаў, напрыклад, ветэранаў вайны і працы. Так, у “Мішневічах” толькі палову выстаўленай за абмалот агародаў сумы плацяць тыя, хто здаў у калгас цяля.
На мінулым тыдні пачалі абмалот агародаў і камбайнеры “Ульскага”. “Абмалацілі некалькі ўчасткаў у Клётчыне, Задорах, Крупеніне, – кажа старшыня Обальскага  сельвыканкама М. А. Будневіч. – Але асноўная работа яшчэ наперадзе, бо чакаюць камбайнаў 70 гаспадароў”.
Абмалацілі 10 агародаў у Цербяшове і Завяззі. “Масавыя работы  яшчэ толькі пачынаюцца на гэтым тыдні, – кажа старшыня Светласельскага сельвыканакама В. В. Шчарбакоў. –  З “АграБаравінкі” і “Шумілінскага райаграсэрвісу” выдзяляюць на гэтыя мэты па некалькі камбайнаў. Пройдзе жніво на прыватных сотках хутка ці марудна – гэта залежыць яшчэ і ад надвор’я. Але як бы там ні было, вяскоўцам не варта хвалявацца – кожны агарод абмалоцяць”.
Надрукавана ў №65 ад 20.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *