В Шумилинском районе идёт модернизация старых ферм

Сельское хозяйство Экономика

Рэканструкцыя фермаў: накірунак – на даільныя залы
У нашым раёне вядзецца тэхнічнае перааснашчэнне малочнатаварных фермаў. Сёлета распачата яна на фермах Язвіна  (“АграБаравінка”),Свярдлы (“Пры-дзвінскі”), Кардон і Брыцікі (“Ульскі”), Сіроціна і Мосарава (“Сіроцінскі”), Светласельская і  Паратоўка (“Шумілінскі райаграсэрвіс”). У тым ліку на шасці фермах  – Паратоўка, Светласельская, Язвіна, Кардон, Сіроціна, Свярдлы – будуюць новыя даільныя залы.
Узяты накірунак менавіта на даільныя залы, бо толькі такім чынам можна атрымліваць якаснае малако – гатункам экстра-клас, упэўнены першы намеснік начальніка райсельгасхарчу А. А. Кузняцоў.
Як жа ідзе будаўніцтва даільных залаў? Што зроблена? Па словах начальніка аддзела па будаўніцтву і архітэктуры райвыканкама З. А. Мясаедавай,  зманціраваны каркасы даільна-малочных блокаў у Язвіне, Свярдлах і Светласельскім. Вядзецца мантаж на фермах Сіроціна, Паратоўка і Кардон. У Язвіне работы будуць закончаны на працягу месяца.
Вельмі дапамагаюць сельгасарганізацыям  прадпрыемства меліярацыйных сістэм і ДРБУ-204: выконваюць земляныя работы, робяць вертыкальную планіроўку на будаўнічых пляцоўках. Работнікі ПМК-70 дастаўляюць бетон і піламатэрыялы. Акрамя таго, адна з брыгад ПМК-70 прайшла спецыяльнае абучэнне і будзе манціраваць каркас даільнай залы на ферме Сіроціна. На астатніх фермах гэта робяць спецыялісты РУП “Віцебскі ДБК”. Пасля мантажу каркасаў будынкаў далейшыя работы  будуць выконвацца гаспадарчым спосабам брыгадамі сельгасарганізацый. Напрыклад, на ферме  Светласельская мясцовая будаўнічая брыгада прыступіла да мантажу даху.
У цэлым па раёне па ўзвядзенні даільна-малочных блокаў не адстаюць ад графіка хіба што ў “АграБаравінцы”. Намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў называе прычыны адставання: “У вобласці заводы па вырабу жалезабетонных канструкцый вельмі загружаныя, прыходзілася  чакаць сваёй чаргі. Праблемы і са спецыяльнай тэхнікай – напрыклад, на вобласць усяго тры  машыны для забівання паляў для падмуркаў. Былі складанасці з вывазам будаўнічых матэрыялаў. Але ў раёне ўсе пытанні вырашаюцца больш-менш аператыўна. Каб меншымі былі транспартныя выдаткі, блокі і шыфер вывозім чыгункай. Зразумела, будаўніцтва даільна-малочных блокаў затармазілася, але нядаўна на фермы Паратоўка, Кардон, Свярдлы, Сіроціна, Светласельская выдзелена з абласнога бюджэту  больш як па мільярду рублёў на кожную. Да новага года паспеем завершыць першую чаргу будаўніцтва  на ферме Язвіна – два кароўнікі і даільную залу, а таксама даільную залу і цэх раздою на ферме ў Амбросавічах (яе рэканструкцыя  распачата яшчэ ў мінулым годзе)”.
Па падліках З. А. Мясаедавай, больш за ўсё грошай з абласнога і раённага бюджэтаў, а таксама ўласных грошай гаспадаркі для будаўніцтва малочных блокаў асвоена на ферме Язвіна – 6,03 мільярда рублёў. А ўвогуле на будаўніцтва кожнай даільнай залы трэба каля шасці мільярдаў рублёў.
Вядзецца ў раёне будаўніцтва і тэнтавых арачнікаў для кароў у запуску.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №96 ад 04.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *