Рекорды наших читателей. Тыква для Золушки

Сельское хозяйство

Гарбуз-волат
Спраўная гаспадыня Ніна Мікалаеўна Волкава з вёскі Валчкі Обальскага сельсавета: і градкі ў ёй ёсць, і рознай жыўнасці на падворку хапае. А добры догляд за гаспадаркай заўжды дае добрыя плады. Паглядзіце, які гарбуз вымахаў на градцы Ніны Мікалаеўны. Зважыць такога волата сіл у гаспадыні не хапіла, а вось змерыць змагла: даўжынёй ён метр і дваццаць сантыметраў, а ў ахопе крыху да двух метраў не дацягнуў. Парсючок у хлеўчуку ўжо цэлы месяц гарбузом сілкуецца, мо і паб’е рэкорд гэткай агародніны не ў памеры, дык у вазе.
Таццяна РАСТОЎСКАЯ.
Опубликовано в № 81 от 19.10.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *