На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

Усё астатняе можна паправіць
Учора, 19 жніўня, старшыня райвыканкама У. П. Куранны правёў рабочую нараду з актывам раёна.
У полі зроку кіраўніцтва раёна – найперш падрыхтоўка да школы. Як далажыў на нарадзе намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў, у раёне пражывае 44 сям’і, дзе выхоўваюцца па трое школьнікаў, і калі ў сям’і не хапае сродкаў, каб сабраць іх у школу, дзяржавы прыйдзе на дапамогу. Але не толькі бюджэт павінен дапамагаць, гэта абавязак і арганізацый, падкрэсліў У. П. Куранны, Уладзімір Пятровіч прапанаваў, каб прадпрыемствы і ўстановы падрыхтавалі падарункі для першакласнікаў, бацькі якіх працуюць у гэтых арганізацыях.
Актывізаваць работу па будаўніцтву фермаў, па уборцы саломы з палеткаў, абкосу меліярацыйных каналаў, наогул, па добраўпарадкаванні – гэтыя і іншыя задачы паставіў старшыня райвыканкама.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава акцэнтавала ўвагу на пытанні аптымізацыі сельсаветаў, паведаміла, што па выніках праведзеных у Сіроцінскім і Светласельскім сельсаветах сходаў абсалютная большасць насельніцтва выказалася супраць аптымізацыі. Ірына Мікалаеўна паведаміла таксама, што ў раёне актыўна ідзе ўборка прыватных участкаў. З 1462 зерневых участкаў убрана 410.
Пытанні бяспекі на вытворчасці. Выпадкі, якія адбыліся напрыканцы мінулага тыдня ў ААТ “Лаўжанскае” яшчэ раз пацвярджаюць, што грэбаваць бяспекай нельга, гэта абыходзіцца вельмі дорага. Як паведаміў пасля планёркі намеснік начальніка РАУС І. А. Шаціла, 16 жніўня на ферме Рашэтнікі пры рабоце бетонамяшалкі адбылося кароткае замыканне, пад напружанне трапіў 16-гадовы юнак, які быў шпіталізаваны ў райбальніцу. 17 жніўня па прычыне неахайнай работы з воданагравальнікам (даяркі хацелі папіць чаю) адбыўся выбух пару, апёкі парам атрымала адна з даярак, якая зараз у цяжкім стане знаходзіцца ў рэанімацыі.
Беражыце сябе і сваіх дзяцей. Гэта галоўнае, усе астатняе можна паправіць.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №65 ад 20.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *