Семинар по заготовке кормов прошёл в “Агро-Боровинке”

Актуалии Сельское хозяйство

Прыйшла пара сена сушыць
У канцы мінулага тыдня “АграБаравінка” і “Райаграсэрвіс” пачалі масавую касьбу траў. У раёне на зімова-стойлавы перыяд трэба нарыхтаваць 101 тысячу тон сенажу  і 90 тысяч тон сіласу.
У канцы мінулага тыдня “АграБаравінка” і “Райаграсэрвіс” пачалі масавую касьбу траў. У раёне на зімова-стойлавы перыяд трэба нарыхтаваць 101 тысячу тон сенажу  і 90 тысяч тон сіласу.
З такімі задачамі справіцца рэальна, перакананы начальнік райсельгасхарчу В. В. Родзіч: “У гаспадарках раёна ёсць 24 кормаўборачныя камбайны, – гаворыць Віктар Віктаравіч. – Больш за паўсотню прычэпаў і трактарных касілак, каля двух дзесяткаў грабляў і валкаўтваральнікаў, прыкладна столькі ж прэс-падборшчыкаў. Гэтай тэхнікі хопіць, калі яе выкарыстоўваць эфектыўна. А менавіта на гэта нацэльвалі кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, калі распрацоўвалі рабочыя планы. Работа арганізавана ў дзве змены. А механізатары, занятыя на трамбоўцы сянажнай масы, будуць працаваць кругласутачна. Калі прыпыніць гэты працэс, пацерпіць якасць сенажу. А нам патрэбны добрыя кармы”.
Касавіца – гэта кваліфікаваныя кадры, спраўная тэхніка. У гаспадарках створаны мабільныя атрады – па першаму званку яны гатовы выехаць прама ў поле, каб там замяніць дэталь ці сапсаваны вузел.
Першы ўкос вельмі напружаны. А ўсяго на зімова-стойлавы перыяд трэба нарыхтаваць не менш як 27 цэнтнераў на адну ўмоўную галаву. “Для якаснай работы створаны ўсе ўмовы, – дадае начальнік ад-дзела райсельгасхарчу па раслінаводству В. У. Коваль. – Арганізавана падвозка на поле двухразовага гарачага харчавання, распрацаваны ўмовы спаборніцтваў на касавіцы, ёсць і прэміяльнае заахвочванне для тых, хто перавыконвае норму”.
Падчас масавай касавіцы ў рабоце будуць задзейнічаны больш за сотню механізатараў. Талакой ім трэба скасіць траву больш як з дзесяці тысяч гектараў. Прычым, паралельна з нарыхтоўкай сенажу прыступаюць і да сушкі сена. Нарыхтаванае з маладой вітаміннай травы яно ўтрымлівае шмат спажыўных рэчываў. Як рэкамендуюць спецыя-лісты: “Касі, каса, пакуль раса” – такі час пачынаецца з усходам сонца. Самы аптымальны тэрмін для ўборкі травы – з чатырох да дзесяці гадзін раніцы, калі ў травах высокае ўтрыманне караціну, карыснага для жывёлы.
Пастаўлена задача завершыць касавіцу да 20 чэрвеня.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №40 ад 31.05.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *