В КФХ «Родник» продолжают переборку картофеля

Сельское хозяйство Экономика

Яшчэ перабіраюць. Во накапалі
Вырасціць і выкапаць бульбу – паўсправы. Трэба яе яшчэ захаваць. Менавіта для гэтай мэты ў СФГ “Крыніца” зроблены два бульбасховішчы – у Макаўі і Галях. У гаспадарцы даўно адмовіліся ад буртоў – вельмі ўжо ненадзейнае такое захоўванне.
Да зімы бульбасховішчы добра ўцяплілі, звонку вакол абвалавалі пяском. “У такім сховішчы бульба не змерзне, – упэўнена галоўны аграном СФГ “Крыніца” Л. М. Прыгун. – Усяго мы накапалі 4617 тон бульбы. Зараз у арачніках знаходзіцца 1100 тон, астатнюю бульбу прадалі. Пакінулі 350 тон насеннай бульбы на продаж. Вясной ад яе рэалізацыі атрымаем нядрэнную капейку”.
У бульбасховішчы можна перабіраць бульбу круглы год. Вось і зараз кожны дзень у “Крыніцы” працуюць па 30-40 чалавек. Мясцовыя жыхары прыходзяць на работу самі, іншых (з Улы, Кардона і Мікалаёва) забірае машына сялянска-фермерскай гаспадаркі. За дзень перабіраюць да пяці тон бульбы. А яшчэ засталося каля трохсот тон.
Сярод пастаянных добрых пераборшчыкаў бульбы нам назвалі Ефрасінню Казлоўскую і Любоў Прыгун з Мішкавіч, Ніну Ханяк з Ізгародзішча. “Зарабляем за дзень да сарака тысяч рублёў, – расказалі жанчыны. – Лічым, што гэта нядрэнная матэрыяльная падтрымка для непрацуючых ці пенсіянераў. Усё ж лепш, чым без справы сядзець дома”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №6 ад 20.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *