Второе место в областном смотре-конкурсе по охране труда — у Светланы Шустровой из ОАО «Приозёрный мир» Шумилинского района

Безопасность Сельское хозяйство

Другое  месца –  у  Святланы  Шустровай

Падведзены вынікі абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю грамадскага кантролю па ахове працы. Другое месца ў намінацыі «Грамадскі інспектар» заняла Святлана Шустрова з ААТ «Прыазёрны мір».

З прыемнай місіяй – павіншаваць Святлану Пятроўну з перамогай –  у гаспадарку прыехала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. Ад Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Святлана Шустрова атрымала грамату і прэмію.

Святлана Шустрова была вылучана калектывам на пасаду грамадскага інспектара па ахове працы шэсць гадоў таму. І кіраўніцтва гаспадаркі нікога іншага на гэтай пасадзе не бачыць, бо ведае, што Святлана Пятроўна справіцца як след. Яна заўсёды трымае руку на пульсе часу, вывучае змяненні ў заканадаўстве, ажыццяўляе кантроль за выкананнем умоў калектыўнага дагавору паміж наймальнікам і прафсаюзам. Грамадскі інспектар павінен правяраць, як праводзяцца інструктажы па ахове працы, як вядзецца адпаведная дакументацыя. Але ў жыцці прыходзіцца не толькі правяраць, але і дапамагаць, падказваць. Святлана Шустрова ўдзельнічае ў правядзенні праверак па ахове працы па сельскагаспадарчых аб’ектах. Аб’язджае малочнатаварныя фермы, зерняток, мехдвор, склады. Калі ёсць пагроза для здароўя і жыцця людзей – б’е трывогу, паведамляе кіраўніцтву, якое, па словах Святланы Пятроўны, заўсёды ідзе насустрач і з разуменнем адносіцца да яе патрабаванняў. Менавіта грамадскі інспектар па ахове працы дае аб’ектыўную ацэнку ўмоў працы работнікаў, бяспекі абсталявання, тэхнікі і ўвогуле працоўных працэсаў, сочыць, ці своечасова выдаецца спецадзенне, сродкі індывідуальнай аховы.

–  А як вам удалося перамагчы ў абласным конкурсе сярод грамадскіх інспектараў па ахове працы?  – пытаюся ў Святланы Шустровай.

–  На конкурс адпраўлялі шэраг дакументаў, – кажа жанчына. – Расказвалі, як у сельгаспрадпрыемстве праводзяцца інструктажы, як вядзецца кантроль за санітарна-гігіенічнымі ўмовамі працы на рабочых месцах, як выконваюцца нормы заканадаўства па пытаннях рэжыму працоўнага часу і адпачынку, даплаты за шкодныя і цяжкія ўмовы працы і шмат іншага. Дакументацыі рыхтавалі вельмі многа. Непасрэдным маім дарадцам і памочнікам з’яўлялася старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова, менавіта ёй я абавязана сваёй перамогай, за што вялікі дзякуй.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *