Новые нарушения в работе сторожей выявил рейд по предприятиям Шумилинского района

Бяспека Экономика

А на ферме – ні душы
Дырэктыва Прэзідэнта  № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” тычацца ўсіх сфер нашага жыцця. У тым ліку і сельскагаспадарчай вытворчасці, удакладняе начальнік аддзялення аховы грамадскага парадку і прафілактыкі РАУС Андрэй Казлоў. А менавіта тут ёсць нямала парушэнняў, што і паказаў  рэйд па фермах раёна.
Разам са старшым інспектарам прафілактыкі аддзялення аховы грамадскага парадку і прафілактыкі РАУС Андрэем Шацілам, а таксама ўчастковым інспектарам РАУС Юрыем Сільвестравым мы пабывалі на некаторых фермах КУСГП “Ульскі” і УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”. На ферме ў Добрыне быў парадак, вартаўнік выйшаў насустрач машыне. А вось на ферме ў Светласельскім а дзясятай гадзіне вечара было бязлюдна. Ні душы. Хаця вартаўнік у такі час павінен ужо прыступіць да работы.
Такую ж карціну назіраем і на дзвюх фермах у “Ульскім” – Убоіне і Брыціках. Як адзначаюць міліцыянеры, на гэтых фермах вартаўнікі адсутнічалі і раней. Кіраўніцтву гаспадаркі пісаліся прадпісанні. Але мала што змянілася.
Падобная сітуацыя склалася і на некаторых іншых фермах раёна. Кароў выгналі ў поле, і многія вартаўнікі працуюць пастухамі. А фермы (дзе засталіся цяляты) вартаваць няма каму. Кіраўніцтву “Ульскага” і “Шумілінскага райаграсэрвісу” зноў напісаны прадпісанні.
Як расказаў А. Шаціла, супрацоўнікі міліцыі маюць шмат прэтэнзій да сельскагаспадарчых арганізацый. Напрыклад, практычна ўсе фермы, адкуль выгналі кароў на летне-пашавае ўтрыманне, стаяць незамкнёныя. І дзе гарантыя, што ніхто не зробіць спробу зняць электрарухавікі або яшчэ што скрасці? Больш таго, ля ферм часта стаяць коні ці нават трактары. “А ўсё гэта зараз каштуе вельмі дорага, – канстатуе А. Шаціла. – І ў нашым раёне практычна кожны год здараюцца крадзяжы з фермаў. Таму хацелася б, каб кіраўніцтва гаспадарак было больш пільным і ўважлівым да дзяржаўнай маёмасці”.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №40 ад 22.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *