Подростки из Башнёвской школы помогают убирать урожай

Образование Общество

Вырашылі застацца на ўвесь жнівень
Кожны з падлеткаў лета праводзіць па-рознаму. Адны сядзяць за камп’ютарам, другія едуць да бабулі ці дапамагаюць бацькам. А вось хлопцы з Башнёў з пачатку ўборачнай рупяцца на сушылцы ў ААТ “АграБаравінка”. “Хлопцы працуюць добра, малайцы”, – кажа дырэктар ААТ “АграБаравінка” Ю. А. Савіцкі.
Накіроўваемся да барабаннай сушылкі, тут працуе першая змена – Ілья Сафончык і Уладзіслаў Міраненка (на здымку).  Рыдлёўкамі хлопцы падкідваюць зерне да сушылкі. Удвух за 5-6 гадзін работы паспяваюць справіцца з 8-10 тонамі. “Накачалі мускулы! – не без гонару кажуць хлопцы. – Канешне, работа пыльная, але ж працаваць можна”.
“Хлопцы думалі ў ліпені адпрацаваць толькі два тыдні, – расказала нам загадчыца склада Р. К. Крысцініна. – Але калі я прынесла ведамасці, дзе  напісана, што за два тыдні ім налічылі па мільёну рублёў кожнаму, дык гэта іх узрадавала, і яны вырашылі застацца працаваць на ўвесь жнівень”.
У Ільі і Уладзіслава свае запаветныя мары. Ілья (дзевяцікласнік раённай гімназіі) хоча купіць сабе шматхуткасны веласіпед, а Уладзіслаў (дзевяцікласнік Башнёўскай школы) збірае грошы на новы ноўтбук.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №66 ад 23.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *