26 августа 1943 года гитлеровцы схватили членов Обольской подпольной организации «Юные мстители»

Актуалии

Обелиск в г.п. Оболь Шумилинского района, посвящённый памяти подпольщиков

Подзвіг обальскіх падпольшчыкаў
З кнігі “Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Шумілінскага раёна”
Вайна… Вогненным смерчам уварвалася яна ў жыццё савецкіх людзей. Прызыўнікі, дабраахвотнікі ішлі на прызыўныя пункты. Пацягнуліся бежанцы на ўсход. Але фронт абганяў іх. Ва ўмовах акупацыі савецкія патрыёты ўзнімаліся на барацьбу з ненавісным ворагам…
У пачатку 1942 года па даручэнні сіроцінскага падпольнага райкама КП (б)Б Е. Зянькова пачала ствараць падпольную арганізацыю… У арганаізацыю ўвайшлі 38 юнакоў і дзяўчат з вёсак Ушалы, Зуі, Масцішча, Ферма і станцыі Обаль. У кіруючае ядро арганізацыі ўвайшлі Фруза Зянькова, Марыя Дзяменцьева, Улаздімір, Ілья і Яўген Езавітавы, Марыя Лузгіна, Зіна Партнова, Ніна Азоліна, Валянціна Шашкова.
Падпольшчыкі дзейнічалі пад кіраўніцтвам Сіроцінскіх падпольных райкамаў партыі і камсамола, выконвалі заданні камандавання партызанскага атрада імя К. Я. Варашылава брыгады імя У. І. Леніна…
Члены падпольнай арганізацыі распаўсюджвалі лістоўкі, з якіх мясцовыя жыхары даведваліся пра падзеі на франтах, пра жыццё ў савецкім тыле, аб звярыных замыслах акупантаў. Дзякуючы камсамольцам-падпольшчыкам, партызаны ведалі аб размяшчэнні агнявых кропак праціўніка, аб руху транспарту на чыгунцы і шашы, аб  перасоўванні варожых войскаў. Амаль кожную ноч яны здзяйснялі дыверсіі на варожых аб’ектах: палілі масты, узрывалі варожую тэхніку, знішчалі жывую сілу ворага, узарвалі помпавую на станцыі Обаль і паралізоўвалі чыгуначны рух на значны час, у выніку дыверсіі згарэў льнозавод і 2 тысячы тон валакна, падрыхтаванага да адпраўкі ў Германію…
Гітлераўцам доўга не ўдавалася напасці на след падпольшчыкаў. Першымі ў рукі ворага трапілі сёстры Марыя і Антаніна Лузгіны. Яны загінулі ў жніўні 1942 года, але не выдалі пад жорсткімі катаваннямі сваіх сяброў.

Стенд в Обольском музее комсомольско-молодёжного подполья, посвящённый деятельности подпольной организации "Юные мстители"

Летам 1943 года з дапамогай правакатара фашысты трапілі на след арга-нізацыі. 26 жніўня 1943 года ў другой палове дня гітлераўцы акружылі Обаль, Зуі, Масцішча, Ушалы. Яны ўрываліся ў дамы падпольшчыкаў, арыштоўвалі іх і членаў іхніх сем’яў. Толькі па шчаслівым выпадку пазбег арышту  Аркадзь Барбашоў. Ён змог папярэдзіць пра правал арганізацыі Фрузу Зянькову, якая вярталася з Полацка пасля выканання задання партызан. Разам яны пайшлі ў лес да партызанаў. Гітлераўцы схапілі маці Фрузы Марфу Аляксандраўну як заложніцу і расстралялі яе.
Арыштаваных падпольшчыкаў фашысты падверглі жорсткім катаванням у Шуміліне, потым у Полацкай турме. Але камсамольцы трымаліся стойка. Гітлераўцы не змаглі дабіцца ў іх звестак пра дзейнасць падпольнай арганізацыі і партызан.
5 лістапада 1943 года ў Баравусе пад Полацкам фашысты расстралялі Ніну Азоліну, Уладзіміра Езавітава, Яўгена Езавітава, Мікалая Аляксеева, Зіну Лузгіну, Фёдара Слышанкова.
Лёс падпольшчыкаў, трапіўшых у рукі ворага, хваляваў партызан. Разведчыкі пранікалі ў варожыя гарнізоны, спрабавалі даведацца пра месцазнаходжанне юных патрыётаў, каб арганізаваць іх пабег з фашысцкіх засценкаў. Такое заданне ў снежні 1943 года атрымала і Зіна Партнова. У вёсцы Масцішча паліцэйскія схапілі дзяўчыну. Яе жорстка катавалі, дабіваліся звестак пра падпольную арганізацыю, пра партызан. Але Зіна маўчала. Маўчанне было яе адзінай зброяй супраць ворага….
Зіну перавялі ў вёску Гараны, дзе катаванні прадоўжыліся. На адным з допытаў Зіна схапіла са стала пісталет, якім ёй пагражаў следчы і застрэліла яго. Яна застрэліла ахоўніка, выбіла раму і пачала ўцякаць да ракі. Зіне ўдалося застрэліць аднаго вартавога, але потым пісталет даў асечку. Дзяўчыну схапілі, і зверствам фашыстаў не было межаў. Ёй выкалалі вочы, адрэзалі вушы, перабілі ногі і рукі. Так загінула юная патрыётка.

У баях з фашыстамі загінулі Марыя Дзяменцьева, Надзея Дзяменцьева, Валянціна Шашкова. За іх помсцілі тыя, хто застаўся ў жывых – Ефрасіння Зянькова, Ілья Езавітаў, Аркадзь Барбашоў. Яны дажылі да светлага дня перамогі. Дажылі, каб прадоўжыць справы сваіх загінуўшых сяброў, расказаць пра іх жыццё і подзвіг у імя свабоды нашай Радзімы…
Надрукавана ў №66 ад 23.08.2013 г.



1 комментарий по теме “26 августа 1943 года гитлеровцы схватили членов Обольской подпольной организации «Юные мстители»

  1. Вечная памяць! Такія маладыя прынеслі свае жыцці ў ахвяру Перамозе і нашай будучыні…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *