Пили пиво в парке? Платите штраф!

Общество Происшествия

Пілі піва ў парку? Плаціце штраф
Супрацоўнікі міліцыі і дружыннікі кожны вечар патрулююць у райцэнтры. Асаблівая ўвага – цэнтральным вуліцам і гарадскому парку. Так, тыдзень таму, 17 жніўня, міліцыянеры засталі ў парку траіх чалавек, якія распівалі спіртныя напіткі.
“Гэта былі ўсе дарослыя людзі, – кажа намеснік начальніка РАУС І. А. Шаціла. – Здаецца, яны павінны разумець, што парк – гэта грамадскае месца, дзе алкагольныя напоі піць забаронена. Але ўсё роўна практычна кожныя выхадныя ў парку збіраюцца выпівохі. Штрафуем іх кожны тыдзень. Чамусьці маладыя людзі не хочуць сядзець у “Кляксе”, дзе не забаронена піць піва, а заўсёды выходзяць у парк”.
Дарэчы, за распіццё спіртных напіткаў у грамадскіх месцах (такіх як скверы, стадыён, парк, вуліцы, грамадскі транспарт) пагражае штраф да 8 базавых велічынь. Такі ж штраф – за з’яўленне ў п’яным выглядзе ў грамадскім месцы, удакладняе Ігар Аляксандравіч. Пастанову аб накладанні штрафу ў такім разе выносіць начальнік РАУС. Некаторыя жыхары раёна здзяйсняюць такое ж правапарушэнне на працягу года паўторна. Ім пагражае штраф да 15 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. На гэты раз справа разглядаецца ўжо ў судзе.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №67 ад 27.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *