Доска почёта Шумилинского района: Алефтина Напреенко

Актуалии Общество Экономика

Гонар і надзея Беларусбанка

Адказная, абавязковая, дысцыплінаваная, чалавек, які не баіцца брацца за новыя ўчасткі работы і асвойвае іх самастойна на самым годным узроўні. Гэта толькі айсберг тых прафесійных і чалавечых якасцяў, за якія калектыў Цэнтра банкаўскіх паслуг №225 ААТ “ААБ Беларусбанк” вылучыў на раённую Дошку гонару Аляўціну Іванаўну Напрэенка, галоўнага спецыяліста сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу.
Дырэктар ЦБП Вольга Масько дадае, што банку пашчасціла мець у сваім штаце менавіта такога работніка – кампетэнтнага, тактоўнага, які спраўляецца з кожнай пастаўленай задачай, якому не страшна даверыць складаны і вельмі адказны ўчастак работы.
Аляўціна Напрэенка працуе ў банкаўскай сферы з 2004 года. Першым месцам работы пасля заканчэння Віцебскага палітэхнікума было аддзяленне Беларусбанка ў Крывым Сяле. І хаця дзяўчына родам з Навікоў, адкуль да работы было, як кажуць, рукой падаць, канчаткова заставацца яна тут не збіралася, бо выразна разумела неперспектыўнасць вясковай установы. У 2011 годзе пабудавала сабе кватэру ў райцэнтры і перабралася сюды. Неўзабаве і замуж выйшла. Пераводам уладкавалася ў цэнтр банкаўскіх паслуг: тут было вакантнае месца, а ў Аляўціны, у дадатак да ўсяго на той час, – практычна закончаная вышэйшая банкаўская адукацыя.
Асноўны накірунак яе сённяшняй дзейнасці – льготнае крэдытаванне фізічных асоб, якое ўключае крэдыты для маладых спецыялістаў, на абучэнне, газіфікацыю, капрамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, ЭКА. Акрамя ўсяго займаецца і крэдытаваннем нерухомасці на агульных падставах. Работа падразумявае пастаянныя кантакты з людзьмі, уніклівы і грунтоўны падыход да кожнай канкрэтнай справы, часам і пераконванне ў немэтазгоднасці афармлення таго ці іншага крэдыту.
А. І. Напрэенка – актыўная ўдзельніца самых разнастайных мерапрыемстваў, у тым ліку і спартыўных, якія ладзяцца ў банкаўскай галіне, лёгкая на пад’ём, камунікабельная, таварыская. Разумее, што ўсё гэта працуе не толькі на яе аўтарытэт і прызнанне, але найперш на імідж Беларусбанка, працай у якім яна вельмі даражыць. І працу Аляўціны Іванаўны цэняць работнікі і кліенты банка.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №2 ад 06.01.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *