Судьбы людские. Тамара Микулевич

Людзі і лёсы

У яе наогул атрымліваецца жыць
Кажуць, бог дае столькі выпрабаванняў, колькі можа вынесці чалавек. І калі ўжо здаецца, што далей ісці няма сіл, не здавайцеся, і выйсце абавязкова знойдзецца.
Усім сваім жыццём Тамара Рыгораўна Мікулевіч пацвярджае гэта. А выпрабаванняў лёс ёй паслаў шчодра.
Пачыналася ўсё добра. Яна з мамай жыла на Каўказе, там вывучылася на настаўніцу, з галавой акунулася ў работу. Настаўнічаць ёй вельмі падабалася, дзеткі да яе цягнуліся, і кожны ўрок яна рыхтавала як міні-спектакль.
А потым прыйшло каханне. Ён быў культурны, адукаваны, фармацэўт, працаваў загадчыкам аптэкі. Ну, а тое, што ён дагестанец, на той час не мела ніякага значэння, не палохаў і Дагестан – гэта ж быў Савецкі Саюз.
Хіба магла яна і падумаць тады, што яе “выхаваны” муж створыць ёй невыносна-катаржныя ўмовы жыцця, што яна павінна будзе ратавацца і ўцякаць, што ён адбярэ ў яе чатырох дзетак – двух сыночкаў і дзвюх дачушак…
Як жыць пасля гэтага, як уратаваць сэрца ад невыноснага болю? Назад дарогі не было, толькі ўперад. І яна загадала сабе жыць. Пазнаёмілася з Аляксеем, нарадзілі дзвюх дзяўчынак. Паціху жыццё наладжвалася.
Але ў 1991 годзе ў Чэчэна-Інгушэціі жыць стала вельмі неспакойна, і аднойчы, калі чэчэнцы ўчынілі крывавую расправу над рускімі жыхарамі вёскі, яна зноў кінулася наўцёкі. У гэты час яе старэйшы сын, з якім яна ўжо даўно наладзіла сувязь, жаніўся на беларусцы і асеў у Шуміліне, сюды яна і прыехала з дзвюма дочкамі ад другога шлюбу. І зноў пачала віць сямейнае гняздо…
І чатыры гады назад лёс аддзячыў яе за пакуты і за жаданне жыць – яе знайшлі дзеці ад першага шлюбу. Яны даўно самастойныя, другі яе сын жыве ў Цюмені, дочкі – у Дагестане, няма ўжо ў жывых бацькі, які перашкаджаў ім быць разам.
Яны сустрэліся. І гэта было шчасце.
Яна маці шасцярых дзяцей. Шчаслівая маці. Яна спявачка – бог адарыў яе цудоўным голасам. А яшчэ яна піша байкі, жанр няпросты, але ў яе атрымліваецца. У яе, наогул, атрымліваецца жыць.
Аліна ПЯТРОВА.
БЕДА (Басня)
Беда не только страшною бывает,
но иногда, увы, объединяет!
В одном дворе, что на краю села,
семья домашних кур жила.
Жила довольно дружно,
как принято у кур,
если не считать вон тех
уединившихся фигур.
Две курочки довольно яркого окраса
сидели в стороне
и всех судили страстно.
Им корм подай в другой посуде –
С хохлатками другими
ни одна из двух клевать не будет!
А воду пить? И…боже упаси!
В другой лохани воду им носи!
Несли в неделю по яйцу…
Считали: часто несть –
ну, просто не к лицу.
А уж цыплят водить…
«Ну, что мы дуры?
Пусть водят те,
кому не дороги фигуры!»
И жить бы им вот так всегда,
да вот беда –
вши кур заели!
Теперь лежат всем стадом
в пыльной колыбели
(сей древний опыт
куры про запас имели).
А что же модницы,
куда-нибудь ушли?
Нет-нет! Глядите-ка,
как все, качаются в пыли!
Уж так завшивели,
куда уж тут кичиться,
чтобы избавиться от вшей,
и пыль сгодится!
Надрукавана ў №67 ад 27.08.2013 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *